Экскурсіі
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
прапануе праграму экскурсій для
навучэнцаў 1–11 класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў
Цыкл І
Першыя сустрэчы з мастацтвам. Прызначаны для школьнікаў 1–5 класаў і ўключае 4 экскурсіі па залах музея.
“Знаёмства з музеем”. На першых занятках дзеці даведаюцца пра гісторыю стварэння калекцыі, пра розныя віды мастацтва – архітэктуру, жывапіс, скульптуру, дэкаратыўна-пракладное мастацтва.
“Цудоўны свет карціны”. Другія заняткі прысвечаны жывапісу і стварэнню мастацкага вобраза.
“У гліне, камені, бронзе”. На трэціх занятках навуковы супрацоўнік распавядае аб тым, як працуе скульптар, у чым своеасаблівасць скульптуры як віду мастацтва.
“Аб чым могуць расказаць старажытныя рэчы”. Чацвёртыя заняткі прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, яго гісторыі і разнастайнасці.
Цыкл ІІ
Сапраўдны свет і мастацкі вобраз. Жанры выяўленчага мастацтва. Разлічаны на школьнікаў 3–6 класаў, уключае 7 экскурсій, пашырае і паглыбляе ўжо набтыя вучнямі веды.
“Вобразы Бібліі”. Экскурсія распавядае пра біблейскія падзеі і герояў на прыкладах твораў мастацтва старажытнабеларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, якія прадстаўлены ў музеі.
“Свет абразоў”. Экскурсія прысвечана асабліваму духоўнаму і колернаму свету абразоў.
“Міфы старажытнай Грэцыі і Рыма”. Экскурсія распавядае пра міфалагічны жанр у творах жывапісу і скультуры рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, якія прадстаўлены ў экспазіцыі музея.
“Прыроды дзіўны храм”. Экскурсія распавядае пра развіццё жанру пейзажа ў творчасці рускіх мастакоў XVIII – пач. XX стст.
“Мінулых дзён зачараванне”. Экскурсія знаёміць з жанрам інтэр‘еру ў творчасці рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, чые карціны прадстаўлены ў экспазіцыі музея.
Цыкл ІІІ
“Беларускае і сусветнае мастацтва ў экспазіцыі музея”. Разлічаны на вучняў 7–11 класаў, студэнтаў і дарослых.
“Старажытнабеларускае мастацтва XII–XVIII стст.”
“Мастацтва Беларусі ХІХ ст.”
“Мастацтва Беларусі першай трэці ХХ ст.”
“Мастацтва Заходняй Еўропы XVI – пач. ХХ стст.”
“Рускае мастацтва XVIII ст.”
“Рускае мастацтва ХІХ ст.”
“Рускае мастацтва мяжы ХІХ – пач. ХХ стст.”