Экспертыза
З 9 ліпеня 2007 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь праводзіць экспертызу твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для прыватных асоб і арганізацый. Экспертыза праводзіцца па панядзелках з 11.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00, вул. Леніна, 20. Наяўнасць дакумента, які падцвярджае асобу ўладальніка (пашпарт), абавязкова.
Экспертыза праводзіцца па папярэдняму запісу. Папярэдні запіс здзяйсняецца па тэл. 227 15 07 (сакратар камісіі па экспертызе твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для прыватных асоб і арганізацый) у сераду і чацвер з 10.00 да 13.00.
Кошт адной экспертызы залежыць ад комплексу тэхніка-тэхналагічных даследаванняў, неабходных для прадстаўленага на экспертызу твора мастацтва. Комплекс даследаванняў вызначаецца экспертамі, членамі камісіі па экспертызе твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для прыватных асоб і арганізацый, пры аглядзе твора.