Прыйшоў час паясоў слуцкіх…
Ад вытокаў назапашвання вопыту ў ткацкім майстэрстве да шэдэўраў узорыстага шоўкаткацтва ─ кунтушовых паясоў, неад’емнага атрыбута культуры магнацка-шляхецкага асяроддзя, менавіта такім шляхам ідзе раскрыццё тэмы музейна-педагагічнай праграмы "Прыйшоў час паясоў слуцкіх…” (Кунтушовыя паясы другой паловы ХV
ІІІ ст. ─ шэдэўры узорыстага шоўкаткацтва), якая рэалізуецца ў экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва. Падчас музейных заняткаў наведвальнікі ўглядаюцца ва ўзорыстатканыя паясы тыпу ўсходніх, спрабуюць зразумець выяўленчую мову вырабаў радзівілаўскай персіярні (адметнасці арнаментыкі, каларыстыкі, кампазіцыі) і, тым самым, атрымліваюць уяўленне пра адну з вядучых мануфактур другой паловы ХV
ІІІ ст. па вытворчасці мастацкага тэкстылю ─ слуцкую персіярню.Знаёмяцца з гістарычнымі асобамі, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у развіццё ткацкай прамысловасці на Беларусі.Таксама бяруць удзел у аднаўленні старажытнай тэхнікі ткання на дошчачках. 
Праграма адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту, для якіх гэта сустрэча павінна стаць яркай і незабыўнай падзеяй. У дасягненні пастаўленай мэты вялікую ролю адыгрывае методыка, якая дазваляе здзейсніць індывідуальны падыход, актывізаваць увагу і назіральнасць дзяцей, стварыць умовы для праяўлення ў іх самастойнасці, творчай ініцыятывы, актыўнасці і зацікаўленасці. Асноўны метадычны прыём, які выкарыстоўваецца на музейных занятках па дадзенай музейна-педагагічнай праграме ─ параўнанне.
Немалаважную ролю ў рашэнні пастаўленых задач адыгрывае тое, колькі чалавек будзе браць удзел у занятку. На думку аўтара, іх павінна быць не больш за дзесяць.
Працягласць праграмы – каля 1 гадзіны 30 хвілін. Заяўкі прымаюцца загадзя па тэл. 227-71-63.