eng ru by
 
Сюда пожалуйте, за мною. Вот это барский кабинет!

Філіял НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ─ «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя»

Тут рэалізуюцца праграмы цыкла музейна-педагагічных заняткаў:"Сюда пожалуйте, за мною. Вот это барский кабинет!"; “В гостиной истинно дворянской”.Наведвальнікам музея прадстаўляецца магчымасць не толькі перанесціся ў часе на 200 гадоў таму, але і адчуць атмасферу шляхецкай сядзібы Ваньковічаў, той цудоўны водар, які заўжды спадарожнічае старым рэчам і захоўваецца стагоддзямі ў старадаўніх кнігах, шафах, асвятляльных прыборах, прадметах мэблі...

 На музейных занятках наведвальнікі знаёмяцца з такімі гістарычнымі асобамі, як Эдвард Ваньковіч, маршалак шляхты Мінскага павету і гаспадар сядзібы на вуліцы Валоцкай (цяпер Інтэрнацыянальная, зз); яго стрыечны брат Валенцій, мастак; Чэслаў Манюшка, бацька вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі і, у той жа час, выдатны рысавальшчык, таксама з іншымі іх сучаснікамі і нашчадкамі. Акрамя таго, праз творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва наведвальнікі атрымліваюць уяўленне пра адметнасці, уласцівыя ампіру ─ стылю ў мастацтве першай чвэрці ХІХ ст. наогул і інтэр'ерам кабінета і параднай гасцёўні ў прыватнасці. 

 Праграмы адрасаваны старшакласнікам і студэнтам, для якіх кожная сустрэча ў музеі павінна стаць яркай і незабыўнай падзеяй. У дасягненні пастаўленай мэты вялікую ролю адыгрывае методыка, якая абумоўлена псіхалагічнымі асаблівасцямі падлеткаў і моладзі. Яна накіравана на інтэграцыю розных відаў дзейнасці музейнага наведвальніка і прадугледжвае асабісты ўдзел кожнага ў абмеркаванні тых ці іншых пытанняў і, тым самым, актывізацыю іх меркаванняў і ведаў.

 На што яшчэ варта звярнуць увагу? Прапануемая форма папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ─ музейна-педагагічны занятак садзейнічае развіццю ўмення не толькі назіраць, але і бачыць, думаць, вобразна ўспрымаць інтэр’ер ХІХ стагоддзя. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты музейныя зяняткі праводзяцца для груп, колькасць чалавек у якіх не больш за дзесяць.

Працягласць музейнага занятка ─ 1 гадзіна 30 хвілін.

Адрас музея:вул. Інтэрнацыянальная, 33а. Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў з серады па нядзелю,

 з 10.00 да 18.00.

Музейныя заняткі можна замовіць па тэл. 227-87-96.

Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы! больш ...
3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі». больш ...
11 верасня з 12.00 да 16.00 у рамках святкавання Дня горада больш ...
3 верасня 2010 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Зямля пад белымі крыламі”. больш ...
Падпісацца на рассылку Карта сайта На галоўную