eng ru by
 
Партрэты даўнія мінулых пакаленняў
На экспазіцыі «Мастацтва Беларусі XII - першай паловы XIХ стст.» рэалізуецца музейна-педагагічная праграма «Партрэты даўнія мінулых пакаленняў». Яна адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.

  Удзельнікам музейных заняткаў прадстаўляецца унікальная магчымасць не толькі трапіць у партрэтную “галерэю шляхецкай сядзібы” XVI─XVIII стст., але і больш блізка пазнаёміцца з некаторымі прадстаўнікамі такіх знакамітых і ўладарных родаў, як Радзівілы і Вішнявецкія, не менш славутымі Весялоўскімі і Завішамі, якія былі героямі свайго часу. Перад наведвальнікамі паўстаюць, поўныя пачуцця ўласнай годнасці, упэўненнасці і спакою, гістарычныя асобы: знакаміты сваімі перамогамі і празваны «Геркулесам Літоўскім» вялікі гетман Юрый Радзівіл, вядомы мецэнат, маршалак княства Кшыштаф Весялоўскі, дачка заснавальніка Нясвіжскага замка Мікалая Кшыштафа Радзівіла «Сіроткі» ─ Альжбета Кішка.  

Падчас заняткаў наведвальнікі атрымліваюць уяўленне пра рэпрэзентатыўны партрэт эпохі барока на Беларусі, які ўвекавечваў і праслаўляў імя прадстаўніка пэўнага роду і вядомы ў гісторыі мастацтва як “сармацкі”. Разглядаючы ўважліва партрэт за партрэтам, удзельнікі музейных заняткаў быццам гартаюць старонкі жыцця продкаў.

Выкарыстанне пэўных метадычных прыёмаў: пытанняў і адказаў, заданняў, гульні і інш. спрыяе развіццю ўмення аналізаваць такі твор мастацтва як партрэт, а таксама садзейнічае атрыманню эстэтычнага задавальнення.  

Праграма разлічаная на 10  чалавек. Працягласць праграмы - каля 1 гадзіны 30 хвілін. Заяўкі прымаюцца загадзя па тэл. 227-71-63.

Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы! больш ...
3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі». больш ...
11 верасня з 12.00 да 16.00 у рамках святкавання Дня горада больш ...
3 верасня 2010 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Зямля пад белымі крыламі”. больш ...
Падпісацца на рассылку Карта сайта На галоўную