eng ru by
 
Каляды ў сядзібным доме Ваньковічаў

Шаноўныя наведвальнікі музеяў і проста аматары света мастацтва і прыгажосці! Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя» прапануе вашай увазе шэраг культурна-адукацыйных праектаў, якія дадуць магчымасць апынуцца ў атмасферы незвычайных эмоцый і духоўных перажыванняў, пазнаёмяць з сядзібнай культурай і мастацтвам першай паловы ХІХ стагоддзя, падораць іншае адчуванне мінулага і нацыянальнай гісторыі!

Праграма "Каляды ў сядзібным доме Ваньковічаў". У кожнага чалавека ёсць нейкая свая патаемная мара, здзяйснення якой мы вельмі чакаем ў пару самага таямнічага і прыгожага зімовага свята – нараджэння Хрыстова – галоўнага свята сям'і... Магчыма, гэтая мара ажыве ў нашым шляхецкім доме падчас музейнай праграмы, прысвечанай гэтаму цудоўнаму дню! І вы зможаце не толькі акунуцца ў святочны настрой старадаўніх часоў, даведацца пра традыцыі і абрады святкавання галоўнага хрысціянскага свята ў шляхецкім асяроддзі, сустрэцца з чароўным светам мастацтва ХІХ ст., адноўленага ў інтэр'ерах і арыгінальных творах мастацтва, але і перажыць светлыя і хвалюючыя эмоцыі, захапленне, адчуць цеплыню і любоў сямейнага свята! Праграма адрасавана сямейнай аўдыторыі (не больш за 10 удзельнікаў) і праводзіцца толькі два месяцы ў год – у снежні і студзені. Заяўкі прымаюцца з 1 лістапада.

Адрас музея: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў з серады па нядзелю, з 10.00 да 18.00
Музейныя заняткі, праграмы і экскурсіі можна замовіць па тэл. 227-87-96

Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы! больш ...
3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі». больш ...
12 верасня працягнецца святкаванне Дня горада ў сядзібе Ваньковічаў. больш ...
11 верасня з 12.00 да 16.00 у рамках святкавання Дня горада ў дворыку сядзібы Ваньковічаў больш ...
Падпісацца на рассылку Карта сайта На галоўную