eng ru by
 
Сядзібны дом вачыма юнага шляхціца

Шаноўныя наведвальнікі музеяў і проста аматары света мастацтва і прыгажосці! Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя» прапануе вашай увазе шэраг культурна-адукацыйных праектаў, якія дадуць магчымасць апынуцца ў атмасферы незвычайных эмоцый і духоўных перажыванняў, пазнаёмяць з сядзібнай культурай і мастацтвам першай паловы ХІХ стагоддзя, падораць іншае адчуванне мінулага і нацыянальнай гісторыі!

Калі вы жадаеце, каб вашы дзеці змаглі пабачыць сядзібу вачыма юнага шляхціца – як ён жыў, якія прадметы яго акалялі, чаму яго вучылі, што для яго было значным і каштоўным, – запрашаем вас на тэматычную экскурсію “Сядзібны дом вачыма юнага шляхціца”. Вас чакаюць гульні, загадкі і цікавыя адкрыцці; вам давядзецца праявіць сваю назіральнасць, каб знайсці такія асаблівасці рэчаў, якія на першы погляд і не заўважыш.
Інтэрактыўная экскурсія дапаможа лягчэй зразумець лад жыцця і светапогляды шляхецкага асяроддзя, уласцівыя яго прадстаўнікам манеры і нормы свецкага этыкету. Падчас яе правядзення ўдзельнікі пазнаёмяцца з архітэктурай і інтэр’ерам сядзібы, з яе партрэтнай галерэяй, бібліятэкай, музычнай гасцёўняй, і праз гэта змогуць скласці сваё ўласнае ўяўленне аб сядзібнай культуры першай паловы XIX ст.
Экскурсія арыентавана на дзяцей 4 - 6 класаў. Колькасць удзельнікаў – не больш за 15 чалавек.

Адрас музея: вул. Інтэрнацыянальная, 33а. Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў з серады па нядзелю, з 10.00 да 18.00
Музейныя заняткі, праграмы і экскурсіі можна замовіць па тэл. 227-87-96

Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы! больш ...
3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі». больш ...
11 верасня з 12.00 да 16.00 у рамках святкавання Дня горада больш ...
3 верасня 2010 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Зямля пад белымі крыламі”. больш ...
Падпісацца на рассылку Карта сайта На галоўную