eng ru by
 
..В благословенный день. В блаженный мир любви!

Культурна-адукацыйная праграма «...В благословенный день. В блаженный мир любви!» прысвячаецца вяселлю і рэалізуецца ў форме вясельнай музейнай вандроўкі, падчас якой яе ўдзельнікі знаёмяцца з  вясельнымі традыцыямі, якія існавалі ў ХVІІІ ─ ХІХ стст. на Беларусі, Расіі і  Японіі. Праграма адрасавана закаханым, заручаным, тым, якія знаходзяцца ў шлюбе, а таксама тым, хто збіраецца адзначыць сваю першую альбо  пяцідзесятую гадавіну сумеснага жыцця.

  Якое месца ў творчасці майстроў займала адлюстраванне пачуццяў кахання і страсти? Які чынам паўплывалі на вясельныя цырымоніі царскія асобы? Што сабой уяўляў «няроўны шлюб неравный брак» і якая ўвага надавалася шлюбнаму ўбранню нявесты ў Расіі і Японіі? Гэтыя і іншыя пытанні будуць у цэнтры ўвагі наведвальнікаў музея.

Дадзеная культурна-адукацыйная праграма з’яўляецца інтэрактыўнай  па зместу. Адзначаная асаблівасць яе дапаможа наведвальнікам адчуць сябе   непасрэднымі ўдзельнікамі святочнай дзеі, акунуцца ў непаўторную атмасферу, якая заўсёды спадарожнічала гэтаму святу.

Праграма разлічана на 10 – 15 чалавек.
Працягласць вясельнага музейнага падарожжа – каля 1 гадзіны 30 хвілін.
Заяўкі прымаюцца загадзя па тэл. 227-71-63
Падчас святкавання Дня горада Мінска Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрывае свае дзверы для мінчан і гасцей сталіцы 11 і 12 верасня з 11.00 раніцы да 03.00 ночы! больш ...
3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі». больш ...
12 верасня працягнецца святкаванне Дня горада ў сядзібе Ваньковічаў. больш ...
11 верасня з 12.00 да 16.00 у рамках святкавання Дня горада ў дворыку сядзібы Ваньковічаў больш ...
Падпісацца на рассылку Карта сайта На галоўную