АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2024

АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2024

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у XXІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2024”, прысвечанай 85-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Канферэнцыя адбудзецца 23 мая 2024 года па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 20

На канферэнцыі прапануюцца да абмеркавання наступныя тэмы:

  • Музей і яго збор, праблемы калекцыяніравання.
  • Музей і Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг.: гісторыя музея і бытаванне яго калекцый.
  • Актуальныя тэндэнцыі ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва.
  • Атрыбуцыя і навуковыя даследаванні твораў мастацтва з музейных калекцый.
  • Практычны вопыт і гістарычная перспектыва рэстаўрацыі музейных прадметаў.
  • Сучасныя магчымасці музейнай камунікацыі.
  • Тэорыя і практыка музейнага менеджменту і маркетынгу.
  • Музейная педагогіка праз прызму сучасных методык і тэхналогій.
  • Інклюзія ў музейнай сферы.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць аб сваіх прафесійных напрацоўках.

Рэгламент канферэнцыі:

  • Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
  • Мовы канферэнцыі: беларуская, руская
  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні