Народнае мастацтва Беларусі ХХ – ХХI стст.

Народнае мастацтва Беларусі ХХ – ХХI стст.

Музей беларускага народнага мастацтва

Выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Фонды захоўваюць багаты збор твораў народнага мастацтва (каля 3000 адзінак захоўвання), якія даюць магчымасць сфарміраваць у наведвальнікаў уяўленне аб вялікай разнастайнасці і каштоўнасці традыцыйнай матэрыяльнай культуры беларусаў. Напрыканцы 2022 года ў выдавацтве “Беларусь” пабачыў свет альбом Народнае мастацтва беларусі XVI – XXI ст. (кераміка, мастацкія тканіны, разьба і роспіс па дрэву, саломапляценне і інкрустацыя). На выставе прадстаўлены творы народных мастакоў, якія ўвайшлі ў гэты альбом.

Прадстаўленыя ў альбоме помнікі з’яўляюцца толькі невялікай часткай унікальных па сваёй прыгажосці і майстэрству выканання прадметаў быту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія былі створаны беларускімі сялянамі. Фарміраванне музейнай калекцыі прыкладнога народнага мастацтва Беларусі праходзіла на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, пачынаючы з другой паловы ХХ ст. Пачатак гэтаму працэсу паклала перадача музейных прадметаў з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (цяпер Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) і Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь). Гэта былі стыхійныя паступленні, якія папаўнялі збор музея, але не фарміравалі цэласную калекцыю. 

У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі ў музей у асноўным паступалі прадметы культавага значэння (абразы, разьба па дрэве, царкоўнае начынне і адзенне), а ўзоры народнага мастацтва траплялі толькі спарадычна. Вялікім штуршком для планамернага збору і вывучэння калекцыі стаў загад Міністэрства культуры БССР ад 14 красавіка 1977 года аб стварэнні Музея беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы як аддзела народнага і дэкаратыўнага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея (з 1993 г. – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). З гэтай мэтай з Рэспубліканскага дома народнай творчасці і Мінскага абласнога дома народнай творчасці былі перададзены вырабы вядомых майстроў, якія працавалі ў той час, і арганізаваны мэтанакіраваны збор прадметаў народнай творчасці. Значную ролю ў папаўненні калекцыі адыгралі экспедыцыі, арганізаваныя навуковымі супрацоўнікамі ДММ пры ўдзеле АН БССР і іншых навукова-даследчых арганізацый. У выніку была сфарміравана цэласная калекцыя, якая ўключае ў сябе вырабы такіх відаў народных рамёстваў, як ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве і саломапляценне. 

Прадстаўленыя на выставе творы могуць пазнаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага строя, узорыстым ткацтвам і вышыўкай, ганчарствам, разьбой па дрэве, пляценнем з саломы і іншых прыродных матэрыялаў, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ і на працягу ўсяго ХХ стагоддзя.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні