Анэйка Святлана Іванаўна

Анэйка Святлана Іванаўна
Анэйка Святлана Іванаўна
Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце

тэл.: +375 17 326 18 38

Нарадзілася 21 студзеня 1990 г. у г. Мінску. У 2009 годзе скончыла Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класе скрыпкі. З 2009 па 2014 год вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”. У 2016 годзе скончыла магістратуру па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства”, зараз працягвае навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 2016 года: у аддзеле навукова-асветніцкай работы (2016–2018), на пасадзе вучонага сакратара (2018–2019). З верасня 2019 года – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца старшынёй фондава-закупачнай камісіі, атрыбуцыйнага і метадычнага саветаў музея, член рабочай групы па музеефікацыі 4 пускавога комплексу па вул. К. Маркса, 24, які ўваходзіць у склад аб’екта “Рэстаўрацыя і прыстасаванне адзінага комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”. Узначальвае калектыў аўтараў канцэпцыі развіцця Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гг.

Вядзе актыўную навукова-даследчую работу, удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, форумах.

З’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Асноўныя публікацыі:

1.       Анейко, С. И. Воплощение материально-бытовой культуры белорусского народа в жанре натюрморта / С. И. Анейко // Научный форум: Филология, искусствоведение и культурология: сб. ст. по матер. X Междунар. науч.-практ. конф., г. Москва, 16 ноября 2017 г. – 2017. – № 8 (10). – С. 5–10.

2.       Анейко, С. И. Жанрово-тематическое разнообразие живописи в постоянной экспозиции «Белорусское искусство конца XIX – начала ХХI века» Национального художественного музея Республики Беларусь / С. И. Анейко // Культура Беларуси: реалии современности: материалы VIII Международной научно-практической конференции, посвященной Году малой родины в Республике Беларусь, г. Минск, 10 октября 2019 г. – Минск, 2019. – С. 29–34.

3.       Анейко, С. И. К вопросу о «национальном» в современном белорусском кино / С. И. Анейко // Культура: открытый формат – 2015 (библиотековедение, библиографоведение и книговедение, искусствоведение, культурология, музееведение, социокультурная деятельность): сб. науч. ст. / ред. сов.: В. Р. Языкович (председ.) [и др.]; сост. Т. Н. Бабич; Мин-во культуры Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и искусств. – Минск, 2016. – С. 8–11.

4.       Анейко, С. И. Народная культура белорусов в художественном отображении художников ХХ века / С. И. Анейко // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зб. навук. прац / рэдкал.: В. Р. Языковіч (старш.) [і інш.]; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўн-т культуры і мастацтваў. – Мінск, 2019. – С. 135–136.

5.       Анейко, С. И. Памятники народной архитектуры в пейзажах белорусских художников / С. И. Анейко // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. арт.: IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, г. Мінск, 13–14 верасня 2018 г. / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2020. – Вып. 1. – С. 47–51.

6.       Анейко, С. И. Образ народного музыканта в белорусской живописи и кинематографе [Электронный ресурс] / С. И. Анейко // Национальная культура глазами молодых: сборник материалов XLIII итоговой научной конференции студентов, магистрантов, аспирантов, г. Минск, 22 марта 2018 г. / Белорусский государственный университет культуры и искусств. – Минск, 2018. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM). – Библиогр.: 2 назв.

7.       Анейко, С. И. Опыт изучения этнокультурных традиций в искусствоведении / С. И. Анейко // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. зб. арт. / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этналогіі і фальклору. – Мінск, 2018. – Вып. 25. – С. 244–250.

8.       Анейко, С. И. Особенности иллюстрирования сказки (на примере книжной графики Павла Татарникова) / С. И. Анейко // Казка ў еўрапейскай прасторы: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, г. Мінск, 17–18 мая 2018 г. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Центр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; склад. Я. І. Грыневіч; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – С. 149–156.

9.       Анейко, С. И. Репрезентация белорусской традиционной кухни посредством экрана / С. И. Анейко // Культура: открытый формат – 2016 (библиотековедение, библиографоведение и книговедение, искусствоведение, культурология, музееведение, социокультурная деятельность): сб. науч. ст. / ред. сов.: В. Р. Языкович (председ.) [и др.]; сост. Т. Н. Бабич; Мин-во культуры Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и искусств. – Минск, 2017. – С. 100–103.

10.     Анейко, С. И. Сценарная деятельность белорусских исследователей народной культуры и быта / С. И. Анейко // Актуальные проблемы искусства: история, теория, методика: материалы ІV Международной научно-практической конференции, г. Минск, 27 октября 2017 г. / Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 2017. – С. 23–25.

11.     Анейко, С. И. Традиционная одежда белорусов как предмет отображения в произведениях неигрового кино и изобразительного искусства / С. И. Анейко // Культура. Наука. Творчество = Культура. Навука. Творчасць = Culture. Science. Arts: сб. науч. ст.: XI Международная научно-практическая конференция, г. Минск, 4 мая 2017 г. / Белорусский гос. ун-т культуры и искусств. – Минск, 2017. – Вып. 11. – С. 50–54.

12.     Анейко, С. И. Трактовка образа мастера народного творчества средствами изобразительного искусства и кинематографа / С. И. Анейко // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. дакладаў i тэзiсаў: VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, г. Мiнск, 7–8 верасня 2017 г. / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск, 2018. – С. 65–71.

13.     Анэйка, С. І. Адлюстраванне беларускага народнага календара ў айчынным жывапісе і дакументальным кіно / С. І. Анэйка // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: зб. навук. прац / рэдкал.: В. Р. Языковіч (старш.) [і інш.]; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўн-т культуры і мастацтваў. – Мінск, 2017. – С. 74–76.

14.     Анэйка, С. І. Структура мастацкага вобраза Беларусі на матэрыяле ігравога кіно / С. І. Анэйка // Роднае слова. – 2017. – № 12. – С. 74–78.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца  і ў апошнюю сераду кожнага месяца .

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.