Ілья Машкоў не быў прыхільнікам мастацтва мінулага. Незадаволенасць “змрочнай” эпохай, як называлі яе сучаснікі, выяўлялася ў непрыманні ўсяго таямнічага і недаказанага. Пэндзлем мастака кіруе паўнакроўнае адчуванне рэальнай прыгажосці прадметнага свету, любоў да багацця пладоў зямлі. Матэрыяльную прыроду намаляванага выяўляе сакавітая жывапісная лепка прадметаў. Ураўнаважаная кампазіцыя выбудоўваецца з круглявых аб’ёмаў рознай велічыні: кавуна, дыні, гарбуза, яблыкаў, сліў, вінаграду.

Машкоў нібы спаборнічае з рэкламнай шыльдай. Яркасць і гучнасць фарбаў, паўнаважкасць формаў, знарочыстая прадметнасць адлюстраванага, падвышаная экспрэсія надаюць працы адценне дэманстратыўнасці.

Нацюрморт больш, чым які-небудзь іншы жанр, выслізгвае ад слоўных апісанняў: трэба ўважліва прыгледзецца, пагрузіцца ў яго. Ён вучыць спасцігаць уласна жывапіс – любавацца выявай, яе прыгажосцю, сілай і глыбінёй.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні