У 1906 годзе Аляксандр Мараваў, Мікалай Багданаў-Бельскі і Вітольд Бялыніцкі-Біруля з жонкай і дачкой пасяліліся ў сядзібе Гарусава, плануючы працаваць у месцах, дзе Ісак Левітан напісаў адну з самых знакамітых сваіх карцін “Над вечным спакоем”. Гарусава належала Аракчэевым і знаходзілася на беразе возера Удомля (Цвярская губерня). Мастакі вярталіся працаваць у гэтыя мясціны кожнае лета, а ў 1908 годзе Мараваў напісаў партрэт дачкі Вітольда Каятанавіча. Гэтая карціна з назвай “Сябры” ўдзельнічала ў 37-й перасоўнай выставе, а затым стала ўласнасцю Бялыніцкага-Бірулі і да 1961 года знаходзілася на яго дачы “Чайка”, пабудаванай у 1911 годзе там жа, на возеры Удомля.

Любоў Вітольдаўна Бялыніцкая-Біруля (1903–1948) – адзіная дачка мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулі ад першага шлюбу з Вольгай Іванаўнай Сувіравай. У 1920–1930-х гадах – актрыса маскоўскіх тэатраў: у 1924 – Маскоўскага тэатра імя Каляева, у 1925 – Маскоўскага Срэценскага тэатра, у 1935–1936 – Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра 2-га. Другім мужам Любові Вітольдаўны быў акцёр і рэжысёр Анатоль Рыгоравіч Шышкоў (1900–1982), які выкладаў у 1930-х у Маскоўскім Мастацкім акадэмічным тэатры 2-м.

 

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні