Жанравыя гарызонты палотнаў народнага мастака Беларусі, прафесара Уладзіміра Антонавіча Тоўсціка пашыраюцца ад партрэтаў і нацюрмортаў да складана напісаных алегарычных кампазіцый. Яго жывапіс – гэта заўсёды існаванне ў нейкім чацвёртым вымярэнні, дзе перасякаюцца час і прастора, сучаснікі і героі мінулых эпох, рэальныя падзеі і міражныя, прывідныя ўспаміны.

Сюжэт для карціны “Мелодыя адыходзячай ночы”, напісанай у 1994 годзе, узяты з навакольнай рэчаіснасці мінскага начнога жыцця. Мастак успамінае, калі ў пачатку 1990-х гадоў ён шпацыраваў па начным горадзе, яго ўразіў чалавек, які проста ішоў па вуліцы і іграў на саксафоне. Уладзімір Тоўсцік не памятаў яго твару і канкрэтнай мелодыі, што выконваў музыкант. Але ноч, саксафон, чароўная атмасфера Мінска – і на палатне праявіўся сапраўдны джазавы горад з цудоўнай незнаёмкай і музыкантам.

Ключ да разумення твораў Уладзіміра Тоўсціка – гэта музыка. Маляўнічае апавяданне разгортваецца перад намі не плаўна, а ў сінкапіраваным рытме, з яркай акцэнтнай арганізацыяй прасторы. Як каштоўнасць мастак паказвае цудоўную незнаёмку, зачараваную джазавай мелодыяй. Яна закрыла вочы, каб атрымаць асалоду ад гукаў адыходзячай ночы. Тоўсцік знаходзіць вельмі характэрны ёмісты вобраз саксафаніста, адлюстроўваючы яго ў момант кульмінацыі. Здаецца, ён вось-вось сыграе сваю апошнюю ноту, пасля якой наступіць урачыстая цішыня, а музыкант знікне за заслонай, што ўжо пачынае праяўляцца ў ніжнім правым куце карціны. Дзякуючы ўвядзенню ў кампазіцыю разнастайных дэкаратыўных фрагментаў, арнаментальных “кавалачкаў”, хаатычна раскіданых па палатне, узнікае сапраўдны свінгуючы джазавы рытм. І нарэшце, колер – адмысловы, сіні – літаральна матэрыялізуе пачуццёвае гучанне саксафона і адлюстроўвае тэму растання, творчасці, выслізгвання, неадназначнасці і загадкі.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні