Юрый Карачун. Да 90-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак, жывапіс

Юрый Карачун. Да 90-годдзя з дня нараджэння.  Акварэль, малюнак, жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Заслужаны дзеяч мастацтваў Юрый Аляксандравіч Карачун (1931–1997) на працягу 20 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе дырэктара Алену Васільеўну Аладаву.

Алена Васільеўна сама выбрала яго сваім пераемнікам, бо была пераканана, што гэта менавіта той чалавек, які працягне яе справу і прынясе карысць музею. І яна не памылілася. Юрый Аляксандравіч Карачун быў прызначаны дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР 12 снежня 1977 года.Ён стаў сапраўдным музейшчыкам, годна працягнуў справу Алены Васільеўны Аладавай і ўнёс свой уклад у далейшае развіццё музея.У тыя гады, што ён кіраваў музеем, адбылося шмат важных падзей – музей ператварыўся ў буйны музейны комплекс з філіяламі, пачалося будаўніцтва прыбудовы да галоўнага корпуса музея, інтэнсіўна раслі музейныя калекцыі, выдаваліся каталогі, альбомы і г. д.

Валодаючы якасцямі кіраўніка і арганізатара, Юрый Аляксандравіч быў натурай творчай і не проста прафесійным мастаком, а мастаком па сваім характары, сваёй сутнасці. У 1947–1952 гадах ён вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава. У 1965 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта афармлення кнігі Маскоўскага паліграфічнага інстытута і атрымаў дыплом мастака-графіка. За мастацкае афармленне кніг Ю. А. Карачун не раз атрымліваў дыпломы і ў Беларусі, і ў Расіі, а таксама быў удастоены бронзавага медаля ВДНГ СССР. Работы Ю. А. Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.

Творчасць Юрыя Карачуна адрозніваецца сардэчнасцю, шчырасцю, лірызмам. У творчай спадчыне мастака шмат акварэляў, малюнкаў, якія экспанаваліся на яго персанальных выставах у музеі і раней. Аднак на гэтай юбілейнай выставе, акрамя графічных работ, упершыню паказаны карціны, эцюды, выкананыя алейнымі фарбамі, прадстаўленыя сям’ёй мастака. Экспануюцца творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, сям’і мастака, а таксама з прыватнай калекцыі.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні