Лекцыя “Science-Аrt як новы тып навуковага і культурнага выказвання”

Лекцыя “Science-Аrt як новы тып навуковага і культурнага выказвання”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

14 мая а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Science-Аrt як новы тып навуковага і культурнага выказвання”.

Лекцыю чытае Ілья Вальноў – дырэктар Цэнтра тэхналагічнай падтрымкі адукацыі (ЦТПА) Маскоўскага політэхнічнага ўніверсітэта (Расія, Масква), кандыдат тэхналагічных навук, дацэнт, куратар адукацыйных праграм і выставачных праектаў Science-Art, ганаровы работнік сферы адукацыі РФ.

Слухачы лекцыі змогуць пазнаёміцца з актуальнымі тэндэнцыямі спалучэння навукі і мастацтва ў такіх кірунках як Art&Science і “Научпоп”, спробамі знайсці новыя грані і лініі перасячэння іх гарманічнага суіснавання ў прасторы сучаснай культуры.

Разам з лектарам наведвальнікі змогуць паразважаць пра моцныя і слабыя бакі такога сінтэзу, разгледзець гэтыя дзве сферы чалавечай дзейнасці з розных часавых пунктаў гледжання і прасторавых гарызонтаў успрымання. Лектар прадэманструе аўтарскі пункт гледжання на перспектывы развіцця Science-Art як практыкі, якая сінтэзуе не толькі навуковае веданне і мастацтва, але і розныя погляды на прасторава-часавую арганізацыю свету, яго ўплыў на светапогляд і ўспрыманне людзей. На матэрыяле сучасных мастакоў са сфер выяўленчага мастацтва і тэатра вучоны прывядзе прыклады новага сінтэтычнага светапогляду Science-Art з іерархічнай унутранай структурай, дзе мастацтва “схоплівае” прыгажосць і гармонію Свету, а навука робіць іх ўсеагульным здабыткам.

Такое адзінства навукі і мастацтва можна назваць новым тыпам навуковага і культурнага выказвання, якое дазваляе ўстанавіць гармонію ў адносінах паміж рознымі часткамі культуры. Таксама на лекцыі можна будзе паразважаць аб тым, што сабой уяўляе сучаснае мастацтва, якая роля ў ім адводзіцца чалавеку і штучнаму інтэлекту ва ўмовах сучаснага тэхналагічнага развіцця грамадства.

Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус Мастацкага музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні