АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2022

АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2022

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

ПРАГРАМА XX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2022”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі М. А. Савіцкага

9:30–10:00 
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10:00–10:15 АДКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ

(Галоўны корпус музея, сяродкрыжжа, 3-і паверх)

Прывітальнае слова генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцова Уладзіміра Іванавіча

Прывітальнае слова дырэктара Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя) Лук’янавай Таццяны Аляксандраўны

Урачыстая цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Белгародскім дзяржаўным мастацкім музеем (Расійская Федэрацыя)

10:20–11:30 ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ

(экспазіцыя “Беларускае мастацтва XIX стагоддзя”)

Мадэратар – Анэйка Святлана Іванаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 
 

  1. Жукава Аксана Мікалаеўна, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Музея гісторыі горада Мінска

    Міхаіл Савіцкі пісаў, казаў і тварыў сэрцам
     
  2. Салодкі Дзмітрый Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Да пытання аб рэферэнсах іконаграфічных схем Маці Божай у творчасці М. А. Савіцкага
     
  3. Лісай Юлія Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Паўночныя падарожжы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі: атрыбуцыі твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

11:30–13:00 РАБОТА СЕКЦЫЙ

СЕКЦЫЯ 1. Актуальныя праблемы даследавання выяўленчага мастацтва

(Выставачны корпус музея, памяшканне сканіравання і друку, 2-і паверх)

Мадэратар – Янкоўская Анжаліка Уладзіміраўна, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
 

  1. Сысоева Любоў Львоўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Асаблівасці барочнай формы ў іканапісе Беларусі XVIII стагоддзя (па творах з фонду Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь)
     
  2. Нячаева Галіна Рыгораўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

    Раннія рукапісы і іконы Веткі. “Дабравешчанне” ў кантэксце ракако
     
  3. Абрамчук Аляксей Уладзіміравіч, загадчык навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту

    Cкульптуры іканаграфіі “Ісус Назарэйскі Выкуплены” са збору Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту: да пытання аб гісторыі прадметаў
     
  4. Чавус Станіслаў Эдуардавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Дзверы віцебскай царквы святога Юрыя ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: даследаванне помніка
     
  5. Кавалевіч Наталля Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір

    Раслінны код на шпалеры “Паляванне” з калекцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”
     
  6. Каласоўская Вольга Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”

    Фаянсавы посуд у зборы Музея “Замкавы комплекс “Мір”
     
  7. Папко Вольга Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

    "Падзенне радзівілаўскай мафіі": беларуская тэма ў эрмітажных альбомах малюнкаў 1830-х гг.
     
  8. Пракоп’ева Святлана Іванаўна, загадчык аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Марыс дэ Бек і яго ілюстрацыі ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
     
  9. Васілеўская Ала Генадзеўна, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Штрыхі да партрэта графіні М. С. Шарамецевай з палітрай у руках пэндзля М. П. Багданава-Бельскага са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
     
  10. Гефтэр Ладміла Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік Музея Марка Шагала ў Віцебску

    Даследаванне і атрыбуцыя работ яўрэйскіх мастакоў у калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску
     
  11. Сініла Анатоль Мікалаевіч, незалежны даследчык

    “Страчаныя” карціны з даваенных збораў мінскіх музеяў. Новыя знаходкі
     
  12. Кот Святлана Васільеўна, магістр мастацтваў, загадчык аддзела навукова-фондавай работы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

    Мастак на вайне. Мастацкія творы 1943–1945 гг. у зборы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
     
  13. Ржэуцкая Святлана Іванаўна, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Станковы эстамп 1930–1980-х гг. калекцый беларускай і рускай графікі на выставе “Майстры лінагравюры” (са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь)
     
  14. Анэйка Святлана Іванаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    “Народны ўмелец” Мікалая Тарасікава. Гісторыя стварэння ў эцюдах і накідах
     
  15. Загорская Юлія Севасцьянаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст.; 
    Калашнік Наталля Мікалаеўна, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела;
     Шугалей Марыя Вітальеўна, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Калекцыя шкла Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага: гісторыя і сучасны стан
     
  16. Ізафатава Кацярына Віктараўна, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Мастацтва “мастакоў-нефармалаў” у зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблемы камплектавання і класіфікацыі калекцыі
     
  17. Ганчарэнка Наталля Міхайлаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык сектара графікі аддзела захоўвання і экспазіцыйна-выставачнай работы Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя)

    Белгарад у творах са збору Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея
     
  18. Сялюціна Ала Аляксандраўна, вучоны сакратар, загадчык аддзела развіцця Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя)

    Нацыянальны каларыт у савецкім жывапісе 1950–1980-х гадоў са збору Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея
     
  19. Мацюшонак Аляксей Яўгенавіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Вядомы і “невядомы” Тадэвуш Нартоўскі
     
  20. Благуцін Генадзь Раманавіч, старшы навуковы супрацоўнік Бабруйскага мастацкага музея

    Абрам Астроўскі: грамадская работа і індывідуальная творчасць
     
  21. Шы Летао, аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

    Жанчыны-мастачкі ў беларускім мастацтве першай паловы ХХ стагоддзя
     
  22. Габозава Кацярына Іванаўна, метадыст па навукова-асветніцкай дзейнасці Музейна-выставачнага комплексу “Мая краіна. Мая гісторыя” (Расійская Федэрацыя, Стаўрапольскі край)

    Мікалай Ярашэнка – бытапісальнік Каўказа. Этнаграфічныя эцюды мастака ў зборы Музея-запаведніка М. А. Ярашэнкі ў г. Кіславодску

13:00–14:00 Перапынак на абед

14:00–19:00 Працяг работы секцый

СЕКЦЫЯ 2. Музей і наведвальнік: стратэгіі камунікацыі

(Выставачны корпус музея, памяшканне студыі выяўленчага мастацтва, 2-і паверх)

Мадэратар – Варапай Святлана Анатольеўна, загадчык сектара маркетынгу аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
 

  1. Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч, доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 

    Новыя музеі ў 2021 годзе
     
  2. Густава-Рунцо Ларыса Аляксандраўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 

     Яна бачыла гук і чула жывапіс… сінестэтыкі, сінестэзія і сінтэз у мастацтве. Памяці В.П.Пракапцовай.
     
  3. Папроцкая Анастасія Юр’еўна, магістр мастацтвазнаўства, мастацтвазнаўца Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

    Public Relations як стратэгія прасоўвання музея XXI стагоддзя
     
  4. Лапіцкі Арцём Андрэевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Экскурсійныя фарматы ў кантэксце канцэпцыі постмузея
     
  5. Бабіч Таццяна Мікалаеўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 

    Навуковая школа кампаратыўнага мастацтвазнаўства В.П.Пракапцовай: вектары развіцця мастацкай адукацыі ў Беларусі
     
  6. Трафімчык Настасся Валянцінаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Міждысцыплінарны падыход пры распрацоўцы новых тэматычных экскурсій і інтэрактыўных праграм на пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
     
  7. Бязносік Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела па навуковай рабоце Музея “Замкавы комплекс “Мір”

    “Згуляем у шахматы і “млын”. Стол XIX ст. у экспазіцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”
     
  8. Моніч Дзмітрый Аляксеевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    “Адступленне войскаў Напалеона праз Вільню ў 1812 г.” Яна Дамеля: варыянты жывапіснай і графічнай прэзентацыі
     
  9. Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”

    Моладзевы культурна-адукацыйны праект “Кубак старога замка” Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” як сродак папулярызацыі аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА “Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у г. Нясвіжы”
     
  10. Крывенькая Алена Сямёнаўна, старшы навуковы супрацоўнік філіяла “Мастацкі музей” Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

    Рэспубліканскі праект “Каля нуля”: вопыт экспанавання ў Мастацкім музеі г. Віцебска
     
  11. Лісаў Генадзь Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

    Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць як аснова музейнай камунікацыі (на прыкладзе ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”)
  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні