У Расійскай акадэміі мастацтва адбыуся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 50-гадоваму юбілею з дня нараджэння мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі

У Расійскай акадэміі мастацтва адбыуся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 50-гадоваму юбілею з дня нараджэння  мастака В.К. Бялыніцкага-Бірулі
16 і 17 мая ў Расійскай акадэміі мастацтваў у Маскве адбыўся шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 150-гадоваму юбілею з дня нараджэння выдатнага мастака Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Расійская акадэмія мастацтваў і Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі выяўленчых мастацтваў РАМ арганізавалі Міжнародную навуковую канферэнцыю “Пейзаж у рускім мастацтве другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя. Эвалюцыя жанру”, якая адбылася 16–17 мая 2022 года ў сценах Расійскай акадэміі мастацтваў. Канферэнцыя была прымеркавана да 150-годдзя з дня нараджэння В. К. Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Актуальнасць дадзенага навуковага мерапрыемства абумоўлена як фундаментальнай праблематыкай тэмы, прапанаванай да даследавання, так і правядзеннем у залах Расійскай акадэміі мастацтваў персанальнай выставы майстра, ініцыіраванай Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з прывітальным словам выступіў Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Удзел у канферэнцыі прынялі беларускія вучоныя з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Строгіна Святлана Вікенцьеўна, загадчык філіяла “Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве”, з дакладам “Музейная і выставачная прэзентацыя творчасці В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў кантэксце эвалюцыі пейзажнага жанру” і Лісай Юлія Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва, з дакладам “Паўночныя пейзажы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі: праблемы атрыбуцыі твораў”.

17 мая ў Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў адбылося адкрыццё выставы “Вітольд Бялыніцкі-Біруля”. На выставе было прадстаўлена 60 жывапісных твораў з калекцыі музея, а таксама 6 твораў з калекцыі Хімкінскай карціннай галерэі імя С. М. Горшына. На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам выступілі акадэмік В. Р. Калінін, які зачытаў прывітальнае слова ад Зураба Цэрэтэлі, генеральны дырэктар НММ РБ У. І. Пракапцоў, які зачытаў прывітальнае слова Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіча А. М., дырэктар Хімкінскай карціннай галерэі імя С. М. Горшына М. У. Самбур, куратар выставы Ю. У. Лісай, дырэктар НДІ тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Н. В. Талстая.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі і Расіі, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Выстава працягнецца да 26 чэрвеня 2022 года.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні