Выстава адрэстаўрыраваных абразоў з калекцыі музея, прымеркаваная да дня нараджэння мітрапаліта Філарэта

Выстава адрэстаўрыраваных абразоў з калекцыі музея, прымеркаваная да дня нараджэння мітрапаліта Філарэта

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 сакавіка ў Мастацкім адкрываецца выстава адрэстаўрыраваных абразоў з калекцыі музея, прымеркаваная да дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (21 сакавіка 1935 г. – 12 студзеня 2021 г.).

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, з 1978 года з’яўляўся прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы. За 35-гадовы перыяд намаганнямі ўладыкі былі адроджаны многія праваслаўныя епархіі, адкрыты 24 жаночыя і 10 мужчынскіх манастыроў. Былі пабудаваны сотні новых храмаў і адноўлены разбураныя, адкрыліся духоўныя школы і семінарыі, на новы ўзровень выйшла асветніцкая і выдавецкая дзейнасць.

Уладыка Філарэт нястомна клапаціўся аб захаванні старажытных царкоўных святыняў, цікавіўся рэстаўрацыйнай дзейнасцю музея. Нашы спецыялісты, аднаўляючы помнікі беларускага іканапісу, удзельнічаюць у агульнай высакароднай справе ўмацавання духоўнасці народа.

Выстава будзе працаваць 
да 10 красавіка 2023 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні