На ўрачыстай цырымоніі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч; старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Анатольевіч Отчык; дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І. Х. Каладзеева Алена Сяргееўна Капыток; доктар мастацтвазнаўства, прафесар Валерый Іванавіч Жук; мастак-жывапісец, дачка В.Ф.Шкаруба – Вольга Шкаруба, а таксама генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.
Выстаўка прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Кожны твор мастака - гэта своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі.