Архангел Міхаіл, сіл грозных ваявода... 12+

Архангел Міхаіл, сіл грозных ваявода... 12+

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Гэтая ўнікальная праграма пазнаёміць усіх жадаючых з вобразам архангела Міхаіла ў розных відах мастацтва – скульптуры і жывапісе.

Удзельнікі змогуць адчуць сябе ў ролі сапраўднага рамесніка іканапіснай майстэрні і рэстаўратара. Яны больш даведаюцца пра матэрыял і тэхніку стварэння свяшчэннага вобраза, атрымаюць уяўленне аб сімвалічнай мове, у якой усё – колер, арнамент, адзенне, атрыбут – з’яўляецца своеасаблівымі “літарамі”, якія паступова складваюцца ў зразумелы і ясны тэкст, а таксама змогуць “аднавіць” пашкоджаную скульптуру XV стагоддзя, “падабраць” асобныя дэталі і страчаныя элементы твора, якія не захаваліся.

Колькасць: ад 5 да 10 чалавек
Працягласць: 90 – 120 хвілін
Кошт: для навучэнцаў і студэнтаў (усіх катэгорый) – 10 руб. з удзельніка;
для дарослых – 12 руб. з удзельніка

Новыя кошты дзейнічаюць з 1 сакавіка 2023 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень