Інтэрактыўны праект, прысвечаны двум “несумяшчальным” відам мастацтва: паэзіі і жывапісу. Удзельнічаючы ў ім, вы даведаецеся, як суадносяцца паэзія і жывапіс і ці магчыма іх цеснае ўзаемадзеянне, а таксама хто з паэтаў быў самым яркім жывапісцам у вершы. Разам з куратарам праекта вы зможаце навучыцца “бачыць” гук; даведацца, як кампазіцыя верша ўплывае на яго ўспрыманне, і пачуць, як “гучыць паэтычны імпрэсіянізм”, і ці можна з яго зрабіць рэалізм.
Колькасць: ад 10 да 15 чалавек
Працягласць: 60–90 хвілін
Кошт: навучэнцы і студэнты – 8 руб. з удзельніка;
для дарослых – 10 руб. з удзельніка