Мерапрыемства

Міжнародны дзень абароны дзяцей

Міжнародны дзень абароны дзяцей

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Дарагія сябры! У Міжнародны дзень абароны дзяцей і першы дзень лета мы прапануем Вам:
  • стаць удзельнікамі зборнай тэматычнай экскурсіі “Дзеці ў музеі” і здзейсніць падарожжа па музейных залах, каб натхніцца цудоўнымі вобразамі дзяцей розных эпох і ў розных краінах, якія прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі музея.

    Узрост: ад 8 да 16 гадоў
    Час: пачатак а 14-й гадзіне.
    Месца збору: парадны вестыбюль галоўнага корпуса (Леніна, 20)
    Працягласць: 60 хвілін

Запісаць на экскурсію юнага наведвальніка можна тут: 

Спасылка

Колькасць месцаў абмежавана!

Паважаныя бацькі і нашы наведвальнікі, пакуль вашы дзеці здзяйсняюць падарожжа па музейных залах, прапануем вам
 

Месца правядзення: экспазіцыя “Беларускае мастацтва XIX – пачатак XX стагоддзя” (Леніна, 20, новы корпус)
Працягласць: 60 хвілін 

або

  • самастойна азнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, звяртаючы ўвагу на творы, у якіх прадстаўлены дзіцячыя вобразы. У залах музея яны будуць абазначаны спецыяльным абразком;

або

  • адпачыць за кубкам духмянай кавы ці гарбаты ў музейнай кавярні “Культурнае жыццё”, у якім будзе дзейнічаць знішка 10% на ўсё меню 
     
  • атрымаць асалоду ад музычных твораў у рамках святочнага канцэрта навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

    Узрост: 0+
    Час правядзення: 15:00–16:00
    Месца правядзення: сяродкрыжжа (Леніна, 20, новы корпус)  Працягласць: 50 хвілін (16 нумароў)
     
  • паглядзець дакументальны фільм “Карціна свету”, у якім расказваецца аб дзейнасці музейнай мастацка-адукацыйнай студыі У госці да Цюбіка пад кіраўніцтвам Брыгаднай Вольгі Яўгенаўны.

    Узрост: 0+
    Час: пачатак у 16:30
    Месца правядзення: экспазіцыя "Беларускае мастацтва XIX – пачатак XX стагоддзя" (Леніна, 20, новы корпус)
    Працягласць: 52 хвіліны
     
  • атрымаць уяўленне аб рабоце студыі “У госці да Цюбіка ў фатаграфіях і ўбачыць малюнкі дзяцей-студыйцаў, прысвечаныя іх уражанням ад твораў беларускіх мастакоў XX – пачатку XXI стагоддзя на выставе “Дзеці малююць ля карцін”

    Узрост: 0+
    Месца правядзення: фотавыстава – малая галерэя ў сяродкрыжжы, выстава малюнкаў “Дзеці малююць ля карціны” – 4-ы паверх, у экспазіцыі “Сучаснае беларускае мастацтва XX – пачатку XXI стагоддзя” (Леніна, 20, новы корпус)

У праграме могуць быць змены або дапаўненні.

Сачыце, калі ласка, за інфармацыяй.
 

Прыходзьце з задавальненнем! Мы вас чакаем!

Карта музея
  • Мінск
    вул. Інтэрнацыянальная, 33А

  • аўторак - субота:

    з 10:00 да 18:00

  • нядзеля - панядзелак:

    выходныя дні

  • Магілёў
    вул. Ленінская, 37

  • серада - нядзеля:

    11:00 - 18:00

  • панядзелак - аўторак:

    выходныя дні