ВЫСТАВА “АДЗІНСТВА Ў РАЗНАСТАЙНАСЦІ”

ВЫСТАВА “АДЗІНСТВА Ў РАЗНАСТАЙНАСЦІ”

Філіял "Музей беларускага народнага мастацтва"

З 28 ліпеня 2022 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва” ў Раўбічах пачне работу незвычайны, сямейны праект – выстава работ Курачыцкіх “Адзінства ў разнастайнасці”.

З 28 ліпеня 2022 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей беларускага народнага мастацтва” ў Раўбічах пачне работу незвычайны, сямейны праект – выстава работ Курачыцкіх “Адзінства ў разнастайнасці”.

Нярэдка творчыя сем’і фарміруюць цэлыя дынастыі мастакоў. Сям’я Курачыцкіх – не выключэнне. Іван Іванавіч Курачыцкі – майстар, які працуе з керамікай, металам, шклом, сябра Беларускага саюза мастакоў. Адным з накірункаў творчасці мастака з’яўляецца станковы жывапіс. Менавіта гэтую частку яго творчасці можна пабачыць на выставе. Тамара Мікалаеўна Курачыцкая – сябра Беларускага саюза мастакоў, у асноўным працуе з керамікай і шклом. Яе высілкамі былі створаны маштабныя (да 7 метраў) інтэр’ерныя керамічныя пано. 

На выставе можна будзе пазнаёміцца з пластыкай з шамоту і керамікі. Андрэй Іванавіч – сын, працуе з больш складанымі матэрыяламі: мармурная крошка, бронза. 

Разам гэтая сям’я – яскравая з’ява ў сучасным беларускім мастацтве. 

Выстава працуе з 28 ліпеня па па 20 кастрычніка 2022 года.

  • Мінск
    вул. Інтэрнацыянальная, 33А

  • аўторак - субота:

    з 10:00 да 18:00

  • нядзеля - панядзелак:

    выходныя дні

  • Магілёў
    вул. Ленінская, 37

  • серада - нядзеля:

    11:00 - 18:00

  • панядзелак - аўторак:

    выходныя дні