Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

30 чэрвеня 2025 года ў 15.00 у сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца адкрыццё выставы лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава.

Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава традыцыйна завяршае навучальны год урачыстай цырымоніяй уручэння дыпломаў. У 2025 годзе мерапрыемства адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь – месцы сімвалічным і знакавым для беларускай культуры.

Выпускнікі – жывапісцы, скульптары, дызайнеры, маладыя мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – прадставяць дыпломныя работы, якія адлюстроўваюць не толькі высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, але і багацце індывідуальнага мастацкага стылю, новыя, яркія і вобразныя кампазіцыйныя рашэнні.

У цырымоніі прымуць удзел вядучыя дзеячы мастацтва краіны: артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Вялікага тэатра Беларусі, куратары музеяў і галерэй.

Экспазіцыя дыпломных праектаў – гэта сустрэча з новым патэнцыялам маладых беларускіх аўтараў, якія не толькі клапатліва падтрымліваюць сувязь часоў і пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, але і смела адкрываюць уласны шлях у мастацтве.

Экспанаванне выставы працягнецца да 13 ліпеня 2025 года.

Куратар выставы – Зуева Дарына Халедаўна, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь