Пракапцоў Уладзімір Іванавіч

Пракапцоў Уладзімір Іванавіч
Пракапцоў Уладзімір Іванавіч
Генеральны дырэктар

вул. Леніна, 22

каб. 206

тэл.: +375 17 328 68 44 (прыёмная)

Нарадзіўся 8 жніўня 1953 года ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Жгуна-Будскай 8-гадовай школы працягнуў вучобу ў СШ № 2 г. Добруша.

Затым вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (з 1970 па 1975 г.) у знакамітых мастакоў-педагогаў “віцебскай мастацкай школы” І. Сталярова, Д. Генеральніцкага, Ф. Гумена.

У 1980 г. закончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, у 1984 г. у Навукова-даследчым інстытуце тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Акадэміі мастацтваў СССР у Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Манументальнае мастацтва Беларусі 1917–1980 гг.”.

З 1986 г. прымае ўдзел у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках як мастак, удзельнік міжнародных пленэраў, біенале мастацтваў, працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Асноўныя жывапісныя творы – “М. Багдановіч. Апошні санет паэта”, “Бацькоўскі дом”, нізка жывапісных твораў, прысвечаных В.К. Бялыніцкаму-Бірулю і Фердынанду Рушчыцу, “Мелодыя надыходзячай раніцы”, “Present Indefinite”, “Адам Міцкевіч. Боль паэта”, “Лазенька”, “Вытокі”, “У бацькаўскім садзе”, “Замерзлае возера”, “На Радаўніцу. Памяці бацькі”, “Аўтапартрэт”, “Віцебскія мроі пра Парыж”, “Мой Віцебск”, “Старыя гнёзды” і іншыя.

Аўтапартрэт. 2005. Палатно, алей
Аўтапартрэт. 2005. Палатно, алей
Пачастунак ад мамы. 1973. Палатно, алей
Пачастунак ад мамы. 1973. Палатно, алей
На Радаўніцу. Памяці бацькі. 2004. Палатно, алей. 60х80
На Радаўніцу. Памяці бацькі. 2004. Палатно, алей. 60х80
Трыпціх. В.К. Бялыніцкаму-Бірулю. Дача «Чайка». 1999. Палатно, алей 80х100
Трыпціх. В.К. Бялыніцкаму-Бірулю. Дача «Чайка». 1999. Палатно, алей 80х100
Трыпціх. Возера Удомля. 1999. Палатно, алей. 80х60
Трыпціх. Возера Удомля. 1999. Палатно, алей. 80х60
Старая яблыня. 1999. Палатно, алей. 80х60
Старая яблыня. 1999. Палатно, алей. 80х60
Раніца юнага мая. 1996–2012. Палатно, алей. 80х100
Раніца юнага мая. 1996–2012. Палатно, алей. 80х100
Ноч юнага мая. 1997. Палатно, алей. 50х50
Ноч юнага мая. 1997. Палатно, алей. 50х50

Жывапісныя творы У.І. Пракапцова знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Добрушскага і Лепельскага раённых краязнаўчых музеяў, Літоўскага мастацкага музея, Нацыянальнага мастацкага музея Кітая і прыватных калекцыях.

За значны асабісты ўклад у папаўненне экспазіцыі Добрушскага раённага краязнаўчага музея аўтарскімі творамі мастацтва і папулярызацыю творчасці беларускіх мастакоў рашэннем Добрушскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 кастрычніка 2008 г. № 1563 У.І. Пракапцову прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Добруша” і адкрыта карцінная галерэя Уладзіміра Пракапцова ў г. Добрушы; рашэннем Лепельскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 жніўня 2012 г. № 142 нададзена таксама пачэснае званне “Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна”.

У.І. Пракапцоў – аўтар кніг “Мікалай Рыжанкоў”, “У пошуках прыгажосці і гармоніі”, раздзелаў у “Гісторыі беларускага мастацтва” (у 6 тамах), навуковы кіраўнік выданняў “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” (у трох тамах і 6 кнігах), “Времен связующая нить” (100 портретов Национального художественного музея Республики Беларусь), куратар шматлікіх музейных праектаў, навуковых каталогаў і артыкулаў па выяўленчым мастацтве. Аўтар ідэі і каардынатар выдавецкага праекта (у выдавецтве “Беларусь” з 2012 года) “Славутыя мастакі з Беларусі” (аўтар кніг “В.К. Бялыніцкі-Біруля”, “Станіслаў Жукоўскі”, “Фердынанд Рушчыц”).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, сябра Беларускага камітэта ICOM і ICOMOS, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь на справах ЮНЕСКА, падкамітэта па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, Ганаровы сябра Расійскай акадэміі мастацтваў.

Лаўрэат (у складзе калектыву) спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Музейная справа”, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (у складзе калектыву), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Дружбы і медалём А. Пушкіна (Расійская Федэрацыя).

На Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў Гродне (2012) адзначаны ў намінацыі “Лепшы кіраўнік музея Рэспублікі Беларусь”.

За арганізацыю шэрага духоўных і сакральных праектаў, прысвечаных 1020-годдзю і 1025-годдзю Хрышчэння Русі, удастоены ўзнагарод Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўнай царквы.

Працуе дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з 1998 года, жыве ў г. Мінску.

Віцебскія мроі пра Парыж. 2000–2010. Палатно, алей. 100х100
Віцебскія мроі пра Парыж. 2000–2010. Палатно, алей. 100х100
Калы ў чырвонай вазе. 1976. Палатно, кардон, алей. 60х40
Калы ў чырвонай вазе. 1976. Палатно, кардон, алей. 60х40
Вытокі. 2005. Палатно, алей. 115х95
Вытокі. 2005. Палатно, алей. 115х95
Дарога. 2008. Палатно, алей. 100х80
Дарога. 2008. Палатно, алей. 100х80
Каляды. Раніца. 2011. Палатно, алей. 90х110
Каляды. Раніца. 2011. Палатно, алей. 90х110
Дарога паэта. Ракуцеўшчына. 1977. Палатно, алей, кардон. 38х30
Дарога паэта. Ракуцеўшчына. 1977. Палатно, алей, кардон. 38х30
Present Indefinite. 1999.  Палатно, алей. 60х80
Present Indefinite. 1999. Палатно, алей. 60х80
Бацькам маім прысвячаецца. 2017. Аргаліт, палатно, алей. 80х60
Бацькам маім прысвячаецца. 2017. Аргаліт, палатно, алей. 80х60

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў апошнюю сераду кожнага месяца і ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.