Наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь маюць права праводзіць аматарскую (некамерцыйную) фотаздымку на тэрыторыі музея на мабільны тэлефон без выкарыстання дадатковага абсталявання (манаподы, штатывы, стабілізатары, элементы дадатковага асвятлення), што ўключана ў кошт уваходнага білета (8 руб. для дарослых, 4 руб. для вучняў).
! Матэрыялы аматарскай фотаздымкі забаронена выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах (размяшчаць у якасці дэманстрацыі прадукцыі ў інтэрнэт-крамах і інтэрнэт-вітрынах, у тым ліку акаўнтах крам у сацыяльных сетках; выкарыстоўваць для вырабу прадукцыі для асабістага карыстання або продажу, выкарыстоўваць у рамках рэкламных кампаній і г. д.)