Народная мастацка-адукацыйная студыя “У госці да Цюбіка”

З 1991 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе народная мастацка-адукацыйная студыя “У госці да Цюбіка”. Набор дашкольнікаў у студыю адбываецца ў пачатку верасня па субяседаванні. Праграма заняткаў уключае як наведванне дзецьмі музея 1–2 гады, так і 10–11 гадоў.

Мэта стварэння студыі: выхаванне эстэтычна развітага члена грамадства, здольнага ўспрымаць прыгожае, які можа адстойваць сваю думку, які любіць сваю родную зямлю і яе культуру.

Задачы студыі: 
• Навучыць дзяцей, якія прыходзяць у музей на заняткі, глядзець, слухаць, адчуваць і выказваць свае пачуцці словамі. 
• Выхоўваць любоў да музея і цікавасць да музейнага экспаната, культуру паводзін у музейнай прасторы. 
• Пазнаёміць дзяцей са светам мастацтва. 
• Вучыць дзяцей выказваць свае пачуцці на паперы. 
• Стварыць калектыў аднадумцаў.

Урокі малявання. 2018 г.
Урокі малявання. 2018 г.

Дзяцей сустракаюць пальчаткавыя лялькі Цюбік і Нязнайка, персанажы казкі М. Носава “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”. Цюбік, умудроны вопытам мастак, знаёміць дзяцей з цудоўным светам мастацтва. Нязнайка, свавольны і непаслухмяны, задае каверзныя пытанні, актывізуючы ўвагу дзяцей і правакуючы іх на актыўнасць. 
Навошта бацькі прыводзяць у музей малышоў, што яны чакаюць ад музейнага педагога, які жадае дапамагчы ім арыентавацца ў свеце музейных каштоўнасцей і ў свеце прыгожага ўвогуле? Гэтыя пытанні мы ставім перад бацькамі на першых занятках. Па выніках такога апытвання можна сцвярджаць, што бацькі жадаюць, каб дзеці не толькі атрымалі веды, навучыліся маляваць, але і ўмелі слухаць, думаць, выражаць свае думкі словамі, упэўнена адчуваць сябе ў любым калектыве, бачылі прыгажосць навакольнага асяроддзя, паважалі культурныя каштоўнасці.

Штотыднёва ў музей прыходзяць дашкольнікі з бацькамі, каб пагутарыць пра мастацтва ў залах музея, на выстаўках, у лекцыйных залах. Яны вучацца ўважліва глядзець творы мастацтва, слухаць педагога, разумець думкі мастака, фармуляваць свае пачуцці словамі, а затым выражаць свае ўражанні на паперы ў сваім уласным малюнку. З часам наведванне музея робіцца для дзіцяці патрэбнасцю, дзеці беражліва ставяцца да экспанатаў музея і да працы яго супрацоўнікаў.

З мастаком Раманам Заслонавым. 2018 г.
З мастаком Раманам Заслонавым. 2018 г.

У музеі дзеці разглядаюць творы мастацтва на асноўнай экспазіцыі, выбіраюць тое, што ім спадабалася больш за ўсё, спрабуюць сфармуляваць свае адчуванні словамі, а затым непасрэдна ў зале малююць яго. Свае эмоцыі яны перадаюць у малюнку, і ён ім становіцца бліжэйшым і больш дарагім, чым крыніца натхнення. Затым сярод мноства твораў яны вылучаюць і запамінаюць менавіта тыя, якія яны малявалі, доўга разглядалі.

Папярэдняя размова дапамагае ім сфармуляваць свае адчуванні словамі, і ім лягчэй выражаць іх на паперы. Маляванне для маленькага дзіцяці з’яўляецца найбольш даступным спосабам перадаваць свае пачуцці. Успрыманне мастацтва і ўласная творчасць дзіцяці непарыўныя. Яго работа адыгрывае велізарную ролю ў замацаванні адчуванняў, атрыманых ад убачанага.

Урокі малявання. 2018 г.
Урокі малявання. 2018 г.

Паездкі па Беларусі і за мяжу даюць магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей пра архітэктурныя помнікі і пазнаёміць са скарбамі іншых музеяў. Падарожжы стымулююць пазнанне свету, убачанага і яшчэ не спазнанага. Яны даюць магчымасць сутыкнуцца з гісторыяй, пабываць у тых месцах, дзе жылі знакамітыя людзі, дакрануцца ў літаральным сэнсе да пабудоў, узведзеных шмат стагоддзяў назад. Такія паездкі робяць калектыў студыі яшчэ больш дружным, завязваюцца новыя кантакты, агульныя інтарэсы аб’ядноўваюць і дзяцей і бацькоў. Фарміруецца калектыў аднадумцаў, якім цікава разам глядзець творы мастацтва, пераадольваючы стомленасць, непазбежную ў доўгім і насычаным падзеямі падарожжы.

Пленэр у Міры. 2018 г.
Пленэр у Міры. 2018 г.

Касцюміраваныя святы і спектаклі, у якіх дзеці прымаюць удзел, служаць сродкам “пагружэння” дзіцяці ў вывучаемую эпоху і даюць выйсце іх творчым магчымасцям. Першае свята, што чакае дзіця, якое наведвае студыю, – навагодні касцюміраванны баль. Дзеці аказваюцца ў звычных для яго абставінах у новай якасці – казачнага героя. Яны па-новаму засвойваюць музейную прастору, іншымі вачамі глядзяць на знаёмыя творы мастацтва і ацэньваюць сябе з боку.

Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы. 2018 г.
Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы. 2018 г.

Займаючыся ў студыі некалькі гадоў, дзеці знаёмяцца не толькі з выяўленчым мастацтвам, але і з літаратурай разглядаемага перыяду. Касцюміраваныя святы з’яўляюцца своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гэтых заняткаў. Выбраўшы героя, дзіця разам з бацькамі і педагогам спраўляе сабе касцюм адпаведнай эпохі, а педагог падбірае літаратурны тэкст ад першай асобы. Граючы ролю, дзіця нібы пераносіцца ў іншую эпоху. Даволі часта карнавалы звязаны з выстаўкамі ў музеі. 

Новы год у Мастацкім. 2018 г.
Новы год у Мастацкім. 2018 г.

Вынікамі іх творчай дзейнасці з’яўляюцца перыядычныя выстаўкі ў холе музея. Адкрыццё выстаўкі – асаблівае свята для дзяцей. Незалежна ад таго, займаецца дзіця першы год ці некалькі, ён усе роўна ўбачыць на выстаўцы свой твор. На цырымоніі адкрыцця гучаць віншаванні, выступаюць музыканты, уручаюцца падарункі і пасведчанні юнага мастацтвазнаўцы дзецям пасля трох гадоў заняткаў.

На дзень горада. 2018 г.
На дзень горада. 2018 г.

Праводзіцца штогадовае анкетаванне дзяцей і бацькоў, якія наведываюць студыю. Гэта дае магчымасць сцвярджаць, што дзеці-студыйцы іншымі вачыма глядзяць на свет, у іх устойлівая цікавасць да музея, мастацтва ўвогуле, літаратуры, музыкі, гісторыі, археалогіі. Музей становіцца для іх другім домам, яны ўсюды гавораць: “Мой музей!”

Кіраўнік студыі “У госці да Цюбіка” – Вольга Яўгенаўна Брыгадная.

Паслугі, кошты і мерапрыемствы музея ў раздзеле

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30