Самы вялікі ў Свеце збор твораў Беларускага мастацтва.
На сёння колькасць твораў ва ўсіх калекцыях і запасніках складае больш за 33 000 адзінак з больш чым 132 краін свету і датычна 12 стагоддзяў гіторыі чалавецтва.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі з’яўляецца найбуйнешым фондавым і экспазыцыйным сховішчам прадметаў мастацтва ў краіне.
Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)
Так, на першым паверсе галоўнага корпуса можна падключыцца да бясплатнага wi-fi, кропка доступу Artmuseum.by free wi-fi
Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.
Усе габарытныя сумкі, заплечнікі, пакеты, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.
Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. Звярніце ўвагу на тое, што на першым паверсе музея размешчана толькі 5 выставачных залаў. Для таго каб наведаць іншыя – неабходна падняцца па лесвіцы.
Новы корпус – усё той жа будынак па вул. Леніна, 20. Трапіць у экспазіцыі новага корпуса можна праз галоўны ўваход у музей. У залах рускага мастацтва ёсць пераход у новыя залы, якія былі прыбудаваны да асноўнага будынка ў 2006 годзе.
На жаль, у музеі няма ліфта. Галоўны будынак музея быў пабудаваны ў 1957 годзе, і ліфт не быў прадугледжаны ў архітэктурным праекце.
Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро па гарадскім нумары: 397-01-63 альбо 342-87-87.
У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.
Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання. Уваходны білет у апошнюю сераду кожнага месяца складае 4 руб. для дарослых, 2 руб. для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання.
На жаль, ільготы для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі не прадугледжаны.
Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.
У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).
Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па гарадскім тэлефоне: 397-01-63. У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.
Падрабязная афіша ўсіх падзей публікуецца ў раздзеле “Навіны”.
Мінск
вул. Леніна, 20
Панядзелак - серада, пятніца - нядзеля:
11:00 - 19:00
Чацвер:
13:00 - 21:00
Аўторак:
Выходны дзень
Мінск
вул. Інтэрнацыянальная, 33А
Аўторак - субота:
10:00 - 18:00
Нядзеля - панядзелак:
Выходныя дні
Астрашыцкі гарадок
с/к "Раўбічы"
Серада - нядзеля:
10:00 - 17:00
Панядзелак - аўторак:
Выходныя дні
Магілёў
вул. Ленінская, 37
Серада - нядзеля:
11:00 - 18:00
Панядзелак - аўторак:
Выходныя дні