ПРАГРАМА:
17.09 і 08.10 у 17.30
"Хачу танчыць"
Чароўная гісторыя, у якой маленькая Зайка знаёміцца з сусветам балета, натхняецца танцам юных балярын і, прайшоўшы запаветны шлях, радасна танчыць для лясных жыхароў на вялікай паляне пры святле Месяца.
24.09 у 17.30
"Шлях да мары"
Як рэалізаваць сваю запаветную мару выйсці на вялікую сцэну? Праз што трэба прайсці, каб ператварыцца ў хупавага лебедзя? Навошта разумець французскую мову і вучыць мову жэстаў?
Сапраўдная гісторыя адной балярыны.
24.10 у 16.00
"Па старонках гісторыі"
Ад багіні танца да Сільфіды. Ад цяжкіх крыналінаў да хупавых "пачак" і пуантаў. Як развівалася мастацтва балета? І якія навобмацак "пачкі" і балетныя туфлікі? Неверагодныя балетныя гісторыі і таямніцы закулісся.