Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння

 Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

19 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся сумесны выставачны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння”.

Міхаіл Савіцкі – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Па колькасці рэгалій з ім наўрад ці хто можа параўнацца. Народны мастак БССР і СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, лаўрэат шматлікіх дзяржаўных прэмій, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, Герой Беларусі – вось далёка не поўны спіс узнагарод майстра, які шмат у чым вызначыў лёс беларускай школы жывапісу ў другой палове ХХ стагоддзя.

Прайшоўшы суровую школу жыцця, будучы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, вязнем канцэнтрацыйных лагераў пад нумарам 32815, Савіцкі як ніхто іншы змог стварыць эпічную пластычную паэму пра жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці, пра подзвіг і ахвярнасць, абавязак і прызначэнне. Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала асноўнай у творчасці мастака, вызначыўшы драматычны, пранізлівы, а часам і канфліктны характар яго твораў.

Мастак, надзелены выключным творчым даўгалеццем, Міхаіл Савіцкі і ў апошнія гады быў верны самаму дарагому – рэалізму, праўдзе, “вечным” тэмам і духоўным каштоўнасцям у гісторыі чалавецтва, з’яўляючыся глыбока арыгінальным мастаком экспрэсіўнага рэалізму.

У фокусе ўвагі юбілейнай выставы ў мастацкім музеі будуць выбраныя творы майстра. Разам з тым экспазіцыя раскрые асноўныя этапы і галоўныя напрамкі мастацкіх пошукаў жывапісца ў шырокім часавым дыяпазоне і прадставіць увесь шлях Савіцкага: ад работ 1950-х гадоў, напісаных выпускніком “Сурыкаўкі”, да няскончанай работы, што стваралася сталым майстрам у апошні год жыцця.

Да выставы падрыхтавана шырокая публічная праграма для аўдыторыі розных узростаў, якая ўключае лекцыйны цыкл, куратарскія экскурсіі, кінапаказы, сустрэчу з вучнямі Творчых акадэмічных майстэрняў і інш.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні