Мерапрыемства

Ноч музеяў – 2023 “Музейны квАРТал”

Ноч музеяў – 2023 “Музейны квАРТал”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

У гэтым годзе акцыя пройдзе пад назвай “Музейны квАРТал”, бо Мастацкі ўжо перастаў быць музеем толькі па вул. Леніна, 20. Да таго ж у аснове слова “квартал” ляжыць лацінскае quarta – “чвэрць”. І тут мы бачым асаблівы сімвалізм: зірніце на будынак галоўнага корпуса Мастацкага, ён сустракае наведвальнікаў чатырма калонамі, якія паказваюць асноўныя напрамкі дзейнасці музея – гэта адбор, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя мастацтва. Карта музея

Прадстаўляем праграму 
на “Ноч музеяў – 2023” 

  • 16:15

Урачыстае адкрыццё і выступленне хору Polifonica (вялікая галерэя)

  • 17:00 

Адкрыццё выставы “Станіслаў Жукоўскі. Пункт прыцягнення – сядзіба” з экскурсіяй-прэзентацыяй ад куратара (выставачная зала, 1-ы паверх)

  • 17:00–18:30

Лекцыя і майстар-клас “Мастацтва кітайскай каліграфіі” (зала мастацтва краін Усходу)

Лекцыя па “Гісторыі кітайскага касцюма” і пляценне кітайскіх традыцыйных вузлоў (зала мастацтва краін Еўропы)

  • 17:30–20:30 

Гульня для дзяцей “Будуем горад” (зала беларускага мастацтва XX – пачатку XXI)

  • 18:00–19:30 

Майстар-клас па гульні Genshin Impact (выставачны корпус, 3-ці паверх)

  • 18:00–19:00 

Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM

  • 18:00–21:00 

Майстар-клас па лінагравюры ад “Офистон Маркет” і тэст з падарункамі (вялікая галерэя)

  • 18:30–20:00 

Лекцыя і майстар-клас па кітайскім жывапісе (зала мастацтва краін Усходу)

Лекцыя і майстар-клас “Мастацтва ксілаграфіі ў Кітаі” (зала мастацтва краін Еўропы)

  • 19:00

Лекцыя “Захавальнікі поглядаў. Гісторыя мастацкіх музеяў” ад Арцёма Лапіцкага (рускае мастацтва, 5-я зала)

Open talk от Mark Formelle “Мода і мастацтва: як яны ўплываюць адзін на аднаго” ад fashion-эксперта Лоры Нагапецян (сяродкрыжжа)

  • 20:00–22:00 

Імправізаваны аркестр ад студыі музычнага навучання “Арт-квартал” і майстар-клас па ігры на інструментах (выставачны корпус, 4-ы паверх)

  • 20:00 

Канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene (выставачная зала, 1-ы паверх)

  • 20:30

Канцэрт джазавай музыкі ад Jazz Hit Red (сяродкрыжжа)

  • 21:00

Паэтычны перфоманс “Менш за Адзінку” ад акцёра Аляксандра Міцкевіча (рускае мастацтва, 5-я зала)

  • 21:00–22:00

Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM

  • 22:00

Эксперыментальная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва XX – пачатку XXI ст. (запіс адкрыецца 18 мая а 12-й гадзіне)

Музычнае афармленне вечарыны ад музычнага клуба Gaudium, квартэта Brevis і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)

 

На працягу ўсёй Ночы музеяў:

Інсталяцыя-сюрпрыз ад Mark Formelle

Гарадская фотазона ад “Офистон. Маркет”

Выстава рэтра-тэхнікі ад Музея гарадскога пасажырскага транспарту перад уваходам

Відэаінсталяцыя “Вячэрні горад”

Бягучыя выставы музея

 

Кошт білета на “Ноч музеяў – 2023”: 15 рублёў (дарослыя) і 8 рублёў (навучэнцы). Па карце НММ – уваход свабодны. Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні