Мастацтвазнавец і мастак. Дыялог скрозь гады

Да 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага мастацтвазнаўцы ХХ стагоддзя Леаніда Ніканоравіча Дробава 
(1926–2002) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася часовая экспазіцыя “Мастацтвазнавец і мастак. Дыялог скрозь гады”.

Л. Н. Дробаў. Аўтапартрэт
Л. Н. Дробаў. Аўтапартрэт
  • 1984
  • Уласнасць Беларускага саюза мастакоў

Нячаста мы святкуем юбілеі мастацтвазнаўцаў. Але Дробаў з’яўляецца выключэннем. Ён стоўп беларускага мастацтвазнаўства, стваральнік савецкай школы гісторыкаў мастацтва Беларусі”, – адзначыў на адкрыцці выставы яго вучань, доктар мастацтвазнаўства В. І. Жук.

На адкрыцці выставы
На адкрыцці выставы
  • 6 жніўня 2026 года
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Злева направа: вучні і былыя аспіранты Л. Н. Дробава – доктар мастацтвазнаўства В. Жук, мастак А. Радзівонаў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт М. Цыбульскі, сын Л. Н. Дробава Яўген з сям’ёй, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Р. Шаура, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з 1998 па 2023 год У. Пракапцоў, куратар выставы Н. Усава, мастацтвазнаўца С. Анейка, вучоны сакратар А. Гарошка, мастак Ю. Піскун, адміністратар В. Казачонак
Вітрына з фотаздымкамі і дакументамі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Вітрына з фотаздымкамі і дакументамі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Прайсці налева
Прайсці направа

На фота адлюстраваны асноўныя этапы прафесійнага станаўлення беларускага мастацтвазнаўцы, доктара мастацтвазнаўства, прафесараі жывапісца, ураджэнца Гомельскай вобласці. У дзвюх вітрынах змешчаны некалькі асноватворных дакументаў, уключаючы выкананы алоўкам аўтапартрэт ваеннага часу, рэферат і аб’ёмны тэкст доктарскай дысертацыі, абароненай у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.

Манаграфія, прысвечаная беларускай графіцы XIX стагоддзя
Манаграфія, прысвечаная беларускай графіцы XIX стагоддзя
  • Архіў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Экспазіцыя заклікана прадэманстраваць не толькі эвалюцыю даследчай думкі вучонага, але і шырокі культурны кантэкст акадэмічнай школы, уключаючы кнігі па спадчыне беларускіх майстроў, персаналіях вядучых беларускіх жывапісцаў, манаграфіі пра А. Мазалёва (1976), А. Шаўчэнку (1980), А. Бархаткова (1988), А. Шыбнёва (1991).

Кнігі Л. Н. Дробава
Кнігі Л. Н. Дробава
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Найбагацейшы архіў даследчыка, які ўдава Святлана Фёдараўна Дробава перадала пасля смерці Леаніда Ніканоравіча ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дазваляе больш аб’ёмна акрэсліць шлях выбітнага даследчыка. І дагэтуль дакументы служаць навуковым супрацоўнікам музея, застаюцца сапраўднай скарбніцай інфармацыі, якую майстар па крупінках збіраў у архівах Масквы, Ленінграда, Кіева, Кракава, Варшавы і іншых гарадоў. Нямала цікавага, прысвечанага юнацтву Леаніда Ніканоравіча захавалася і ў сямейным архіве. 

Л. Н. Дробаў
Л. Н. Дробаў
  • Раннія гады і пачатак 1940-х
  • Фотаздымкі з сямейнага архіва

Леанід Дробаў нарадзіўся 6 жніўня 1926 года ў вёсцы Растоў на Гомельшчыне, каля пасёлка Акцябрскі (былы Рудабелка). Ён быў старэйшым з шасці дзяцей сельскіх настаўнікаў. Дзед Марк па мацярынскай лініі – іканапісец, які пазней стаў свяшчэннікам, што адыграла ў той антырэлігійны час сваю негатыўную ролю ў гісторыі сям’і. Калі бацькоў звольнілі з працы, Леанід праявіў кемлівасць. Дзесьці адшукаў швейную машынку, распароў старыя буркі ды пачаў па выкрыйцы шыць іх для вяскоўцаў. Тыя прыносілі ў якасці аплаты сала, яйкі, малако. Так 14-гадовы падлетак пракарміў сям’ю ў галодныя 1930-я гады.

Бацька быў вельмі гаспадарлівым, рацыянальным чалавекам. Умельства шыць спатрэбілася яму і ў партызанскім лагеры, дзе ён шыў пілоткі байцам і рамантаваў іх адзенне, і пазней, калі ён пісаў кандыдацкую дысертацыю, падпрацоўваў шыццём. Цудоўна гатаваў, варыў халадзец,  квасіў капусту, варыў найсмачнейшыя супы “з тапара”, смажыў бульбу па асаблівым рэцэпце з хрумсткай лупінкай, умеў ўсё рабіць сваімі рукамі, нават барэльеф на надмагільным помніку бацькам зляпіў сваімі рукамі… Сябраваў з пісьменнікамі і дачу меў у пісьменніцкім кааператыве на Лысай гары. Яны заўсёды збіраліся на ягоныя кулінарныя пасядзелкі”, – узгадваў старэйшы сын Дробава Канстанцін.

Л. Н. Дробаў
Л. Н. Дробаў
Аўтапартрэт
  • 1940-я
  • Папера, аловак. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Л. Н. Дробаў у пасляваенныя гады
Л. Н. Дробаў у пасляваенныя гады
  • Фотаздымкі з сямейнага архіва
Л. Н. Дробаў у пасляваенныя гады
Л. Н. Дробаў у пасляваенныя гады
  • Фотаздымкі з сямейнага архіва
Прайсці налева
Прайсці направа

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны 16-гадовы падлетак Леанід Дробаў удзельнічаў у партызанскім руху ў складзе 752-га атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. Са студзеня 1944 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў у складзе 37-й гвардзейскай дывізіі 65-й арміі 2-га Беларускага фронта. Скончыў вайну на ўзбярэжжы Балтыкі, у горадзе Бірт. Яму прапаноўвалі працягнуць службу ў арміі, стаць прафесійным ваенным, але ён адмовіўся.