Міжнародны дзень Роднай мовы

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА. Нацыянальны мастацкі музей запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтага свята. Запрашаем наведаць віртуальную выставу, экспанаты якой распавядуць пра знакамітых асоб, якія сваім жыццём і талентам спрыялі развіццю, пашырэнню ва ўжытку і папулярызацыі за мяжой беларускай мовы. Дарэчы, усе творы, прадстаўленыя на выставе, можна знайсці ў пастаяннай экспазіцыі Мастацкага.

Францыск Скарына

Першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Атрымаў бліскучую еўрапейскую адукацыю. У Празе распачаў сваю дзейнасць у якасці перакладчыка і кнігадрукара, якую пазней працягваў ужо ў Вільні. На палях лістоў у сваіх выданнях даваў тлумачэнні асобным словам, каб рабіць 

Францыск Скарына
Францыск Скарына
Аляксей Глебаў
  • 1954
  • Дрэва

Ян Пятроўскі

Рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык. Добра ведаў рускую, польскую, англійскую, лацінскую, старажытнагрэчаскую і некаторыя іншыя мовы. Упершыню пераклаў на беларускую мову дыялогі старажытнагрэчаскага філосафа Платона. Займаўся папулярызацыяй беларускай мовы ў Еўропе і ЗША.

Партрэт Яна Пятроўскага (Дар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь)
Партрэт Яна Пятроўскага (Дар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь)
Пётра Сергіевіч
  • 1940
  • Палатно, алей

Якуб Колас

Народны паэт Беларусі, чые творы перакладзены больш чым на 40 моў свету. Празаікдраматургкрытыкпубліцыстперакладчыквучоныпедагогграмадскі дзеячАкадэмік АН Беларусі. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У Мінску захаваўся дом, дзе жый пісьменнік разам з сям’ёй.

Партрэт Якуба Коласа
Партрэт Якуба Коласа
Уладзімір Стэльмашонак
  • 1966-1967
  • Палатно, тэмпера, алей

Уладзімір Караткевіч

Паэтпразаікдраматургпубліцыстперакладчыксцэнарыст, выкладчык. Пачынаў літаратурную дзейнасць з паэзіі, але атрымаў вядомасць менавіта як празаік, пачынальнік і майстар жанра гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры. Па шматлікіх яго творах зняты фільмы, зроблены тэатральныя пастаноўкі і нават оперы, якія ёсць у рэпертуары Вялікага тэатра оперы і балета і сёння.

Партэт Уладзіміра  Караткевіча
Партэт Уладзіміра Караткевіча
Сяргей Вакар
  • Бронза, граніт

Рыгор Барадулін

Народны паэт Беларусі (апошні на сённяшні дзень уладальнік гэтага звання), эсэіст і перакладчык. Першыя літаратурныя крокі зрабіў яшчэ вучнем у школьным альманаху і абласной газеце. Атточваў свае паэтычныя здольнасці ўжо падчас вучобы на філалагічным факультэце БДУ. Шмат пісаў і для дзяцей. Акрамя літаратуры, вёў даволі актыўную грамадскую дзейнасць, нават прымаў удзел у рабоце ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Пераклаў на беларускую мову творы Амара Хаяма, Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Бертальда Брэхта, Адама Міцкевіча, Сяргея Ясеніна, Расула Гамзатава і іншых.

Партрэт Рыгора Барадуліна
Партрэт Рыгора Барадуліна
Сяргей Вакар
  • Бронза, граніт

Васіль Быкаў

Народны пісьменнік Беларусі, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайныкапітан. У юнацтве захапляўся чытаннем і маляваннем, нават паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі. Пасля заканчэння вайны ўжо мэтанакіравана займаўся літаратурнай дзейнасцю. Пераважная большасць твораў прысвечана менавіта тэме вайны. Па шматлікіх аповесцях былі зняты фільмы, пастаўлены п’есы і балет, напісана опера. Яго творчасць перакладзена больш чым на 200 моў свету. Крытыкі і пісьменнікі-сучаснікі яшчэ пры жыцці называлі яго “апосталам нацыі” і “сумленнем нацыі”.

Пісьменнік Васіль Быкаў
Пісьменнік Васіль Быкаў
Леанід Дударэнка
  • 1981-1982
  • Палатно, алей

Максім Багдановіч

Паэтпубліцыстлітаратурны крытыкперакладчыклітаратуразнавец. Нарадзіўся ў Мінску, але ў 5 гадоў быў перавезены спачатку ў Ніжні Ноўгарад, пазней - у Яраслаўль. Пачаў самастойна вывучаць беларускую культуру, вывучыў родную мову. Даволі хутка стаў ствараць творы на беларускай мове. Увёў у беларускую жанравую сістэму класічныя формы (трыялет, рандо, санет і іншыя). Перакладаў рускую, украінскую, французскую, нямецкую і іншую сусветную класіку на беларускую мову.

Максім Багдановіч.
Максім Багдановіч.
Сяргей Вакар
  • 1969
  • Дрэва

Павел Стаяноўскі - навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкагя музея Рэспублікі Беларусь

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні