Праект “Вернутыя шэдэўры”

Праект “Вернутыя шэдэўры” быў рэалізаваны ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Года гістарычнай памяці як частка выставы “Ніколі больш!”, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Вернутыя шэдэўры ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
  • 2023
Прайсці налева
Прайсці направа

На мэце праекта – адзначэнне тых твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, тады Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску (1939–1941), якія ў 1941 г. і падчас акупацыі Мінска былі вывезены нацыстамі ў Германію для стварэння музея фюрэра ў Лінцы – родным горадзе Гітлера – і вярнуліся на радзіму ў канцы 1940-х гг.

Напярэдадні шырокамаштабных ваенных дзеянняў у Еўропе нацысцкі ўрад склаў спецыяльную праграму па канфіскацыі культурных і мастацкіх каштоўнасцей у заваяваных краінах. З 1941 г. імперскім міністрам акупаваных усходніх тэрыторый стаў рэйхсляйтэр А. Розенберг. У адпаведнасці з гэтай праграмай ім былі створаны розныя таварыствы і арганізацыі, па заданні якіх спецыялісты высокага рангу выязджалі ў акупаваныя краіны для складання спісаў ацэнкі, інвентарызацыі, а галоўнае, вывазу чужога нацыянальнага набытку – найбольш каштоўных калекцый і прадметаў, якія падлягаюць канфіскацыі.

Падзеі, якія адбываліся ў Мінску ў 1941 г. у Дзяржаўнай карціннай галерэі, сведчаць аб тым, што гэты збор цікавіў немцаў і прылічваўся да шэрага вялікіх і каштоўных. Будынак галерэі па вул. К. Маркса, 29 уцалеў у дні першых бамбёжак і пажараў улетку 1941 г. Аднак памяшканні служылі ў большасці для раскватаравання нямецкай дывізіі. Шматлікія каштоўныя карціны былі канфіскаваныя Вермахтам для ўпрыгожвання афіцэрскіх клубаў і да т. п. Значны астатак карцін складавалі ў цёмным пакоі на першым паверсе ў чаканні дастаўкі ў Кёнігсберг.

Жадаючых прысвоіць мінскія калекцыі сярод розных ведамстваў акупантаў было зашмат, і паміж імі існавала саперніцтва. Лепшыя прадметы прыкладнога мастацтва і карціны, як сведчаць дакументы, былі канфіскаваны акупацыйнымі ўладамі горада. Каштоўныя калекцыі адпраўлены ў рэйх і ў Кёнігсберг.

К верасню 1941 г. збор Карціннай галерэі быў практычна рассеяны. Многае было вывезена афіцэрамі Вермахта ў невядомым напрамку, штосьці засталося ў нямецкіх арганізацыях у Мінску. Цудам захаваліся ў ацалелым будынку галерэі тры драўляныя скульптуры мінскага скульптара А. Грубэ, якія не змаглі знішчыць фашысты з-за іх занадта вялікіх памераў, і з-за сваёй непад’ёмнай вагі засталася некранутай мармуровая скульптура Меркурыя, якая лічылася працай Б. Торвальдсена і перададзена ў сталіцу БССР з палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі ў 1939 годзе.

Збор галерэі перастаў існаваць, і яго страту можна назваць незаменнай. Лёс даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі да гэтага часу невядомы. Пошук яе абцяжараны адсутнасцю інвентарнай кнігі ці поўнага каталога даваенных экспанатаў музея, што магло б з’яўляцца безумоўным доказам прыналежнасці дзяржаўнаму збору Музейнага фонду БССР.

Тым не менш, некаторыя крокі па ўліку і пошуку страчанага былі зроблены яшчэ падчас ваенных дзеянняў і ў наступныя гады. Ужо ў 1944 годзе па даручэнні ўрада выконваючы абавязкі дырэктара галерэі А. В. Аладава і маскоўскі даследчык М. Г. Машкоўцаў склалі вопіс – дакумент на 89 старонках, заснаваны на звестках з каталогаў выстаў, артыкулах, актах перадачы ў Дзяржаўную карцінную галерэю з музеяў Масквы і Ленінграда, успамінах супрацоўнікаў. Кароткія даныя па Дзяржаўнай карціннай галерэі беларускаму ўраду былі прадстаўлены ёю ж за подпісам П. Пестрака, начальніка Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркаме Беларускай ССР (1943–1945), на падставе Акта агляду будынка галерэі.

У “Вопісе музейных каштоўнасцей, вывезеных гітлераўцамі ў Германію і ў краіны яе саўдзельнікаў і знішчаных у выніку разбойніцкіх дзеянняў” 1944 года, складзеным музейнымі супрацоўнікамі, якія вярнуліся з эвакуацыі, значацца 223 творы рускага жывапісу, 32 – заходнееўрапейскага, мэбля з “Сіняй спальні” Аляксанда ІІ у Зімовым палацы, 60 абразоў XVI–XVIII стагоддзяў, 89 твораў скульптуры, 48 слуцкіх паясоў, 480 прадметаў рускага фарфору, 800 – заходнееўрапейскага, 30 прадметаў старадаўняга ўрэцкага шкла, 200 “посцілак” ручной работы беларускіх ткачых, сотні твораў беларускіх мастакоў канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Пасля заканчэння вайны ў Германіі саюзнымі войскамі было знойдзена больш за 1500 патайнікоў музейных экспанатаў з Германіі і іншых краін. Яны знаходзілі каштоўнасці ў таемных сховішчах, замках, шахтах Баварыі і адвозілі ў пункты збору ў Мюнхене, Афенбаху, Вісбадэне. Адтуль на падставе карт спецыяльнага патрабавання (“дэкларацый”), якія запаўняліся супрацоўнікамі Аддзела рэпарацый і забеспячэння Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі (СВАГ), каштоўнасці СССР перадаваліся ў склад Derutra ў Берліне.

Да 24 кастрычніка 1947 г. на склад была перададзена і загружана ў 19 вагонаў 2391 скрыня з каштоўнасцямі. Вагоны ішлі ў Пушкін, Ноўгарад, Кіеў, а два вагоны са 182 скрынямі адправіліся ў Мінск. Вывучэнне і вырашэнне далейшага лёсу вернутых у СССР культурных каштоўнасцей заняло некалькі гадоў. Падрабязная інвентарызацыя з вызначэннем кошту кожнага экспаната была праведзена спецыяльнай камісіяй у Мінску на аснове створанага ў 1944 годзе Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дакументы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (у фондзе № 790 “Камітэт па культурна-асветніцкіх установах пры Савеце Міністраў БССР”), дазволілі прыадчыніць заслону над гэтай важнай трагічнай старонкай гісторыі музеязнаўства і беларускай культуры ў цэлым. Гэтыя дакументы неацэнныя для музейнай справы. Яны ўключаюць вопіс скрынь, адпраўленых у Мінск, што паступілі са склада Derutra і перададзены ўпаўнаважанаму Савета Міністраў БССР М. А. Кальніцкаму як уласнасць Беларускай ССР.

Усе гістарычныя і культурныя скарбы, якія паступілі ў снежні 1947 г., доўгі час захоўваліся ў фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і адтуль былі перададзены ў канцы 1940 – 1960-я гг. у Дзяржаўны музей БССР (1957) і Дзяржаўную карцінную галерэю БССР, адноўленую ў 1944 годзе.

Якая частка вывезенай даваеннай мастацкай спадчыны вярнулася ў Беларусь? Што было ў скрынях? Адказ на пытанні дае ў першую чаргу даведка “Асноўныя музейныя калекцыі і калекцыі, вернутыя з Германіі савецкай ваеннай адміністрацыяй у лістападзе 1947 г.”, за подпісам загадчыка музейнага аддзела Камітэта па культурнай спадчыне пры Савеце Міністраў БССР У. Л. Венюкова.

Нараджэнне Маці Божай
Нараджэнне Маці Божай
Пётр Аўсіевіч Зураста (аўтар /?/, заказчык /?/)
  • 1649
  • Дрэва, тэмпера
Укрыжаванне
Укрыжаванне
  • першая палова XVII ст.
Караль Станіслаў Радзівіл Пане Кахану
Караль Станіслаў Радзівіл Пане Кахану
Невядомы мастак
  • канец XVIII ст.
  • Палатно, алей (па арыгінале Канстанціна Александровіча)
Лізавета Кішка (з роду Радзівілаў)
Лізавета Кішка (з роду Радзівілаў)
Невядомы мастак
  • першая палова XVIII ст.
  • Палатно, алей
Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька
Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька
Сільвестр Аўгусцін Мірыс
  • да 1762
  • Палатно, алей
Станіслаў Казімір Радзівіл
Станіслаў Казімір Радзівіл
Невядомы мастак
  • першая палова XVIII ст.
  • Палатно, алей
Марыя Казіміра дэ Лагранж д'Арк'ен (з 1665 года жонка Яна Сабескага, караля польскага і вялікага князя літоўскага)
Марыя Казіміра дэ Лагранж д'Арк'ен (з 1665 года жонка Яна Сабескага, караля польскага і вялікага князя літоўскага)
Невядомы мастак
  • 1670-я
  • Палатно, алей
Ганна Кацярына Радзівіл
Ганна Кацярына Радзівіл
Гданьскі мастак (?)
  • 1772 (?)
  • Палатно, алей
Аляксандр Астрожскі
Аляксандр Астрожскі
Андрэй Стэх (?)
  • каля 1670-га
  • Палатно, алей
Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі Астрожскі
Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі Астрожскі
Барталамей Стробель
  • 1630–1636
  • Палатно, алей
Лізавета Сафія з Гогенцолераў Радзівіл
Лізавета Сафія з Гогенцолераў Радзівіл
Невядомы мастак
  • першая чвэрць XVII ст.
  • Палатно, алей
Катаржына і Марыя Радзівіл
Катаржына і Марыя Радзівіл
Іаган Шрэтэр
  • 1646
  • Палатно, алей
Міхал Казімір Пац
Міхал Казімір Пац
Невядомы мастак
  • другая палова XVII ст.
  • Палатно, алей
Юрый Радзівіл
Юрый Радзівіл
Невядомы мастак
  • канец XVI ст.
  • Палатно, алей
Юрый Радзівіл Геркулес
Юрый Радзівіл Геркулес
Невядомы мастак
  • першая палова XVII ст.
  • Палатно, алей
Меркурый з жалейкай
Меркурый з жалейкай
Джузэпе дэль Нера (Італія)
  • 1843
  • Мармур
Партрэт невядомага з пісьмом
Партрэт невядомага з пісьмом
Невядомы мастак (Італія)
  • другая палова XVI ст.
  • Палатно, алей
Партрэт М.М. Антакольскага
Партрэт М.М. Антакольскага
Іван Крамской
  • 1871
  • Палатно, алей
Восень
Восень
Ісак Левітан
  • 1889
  • Палатно, алей
Жаночы партрэт
Жаночы партрэт
Ілля Машкоў
  • 1908
  • Палатно, алей
Партрэт Мікалая Бонч-Асмалоўскага
Партрэт Мікалая Бонч-Асмалоўскага
Лейба Альпяровіч
  • 1910 (?)
  • Палатно, алей
Мастацтва  камуны
Мастацтва камуны
Майсей Кунін
  • 1919
  • Палатно, алей
Бітва на Нямізе
Бітва на Нямізе
Міхась Філіповіч
  • пачатах 1920-х
  • Палатно, алей
На Купалле
На Купалле
Міхась Філіповіч
  • 1921–1922
  • Кардон, алей
Стары пастух з трубой
Стары пастух з трубой
Міхась Філіповіч
  • першая палова 1920-х
  • Палатно, алей
Партрэт дачкі
Партрэт дачкі
Міхаіл Станюта
  • 1923
  • Кардон, тэмпера
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Мікалай Казак
  • 1940
  • Палатно, алей
Зараджэнне музыкі. (Фавн, які прыслухоўваецца да гукаў ветра ў трыснягу)
Зараджэнне музыкі. (Фавн, які прыслухоўваецца да гукаў ветра ў трыснягу)
Самуіл Гальберг
  • 1824–1830
  • Мармур
Па дровы
Па дровы
Аляксандр Шаўчэнка
  • 1913
  • Палатно, алей
Прайсці налева
Прайсці направа

На радзіму вярнуліся толькі некаторыя экспанаты беларускай культуры з фондаў Дзяржаўнай карціннай галерэі:

– калекцыя ікон, сярод якіх былі надзвычай каштоўныя творы старажытнабеларускага мастацтва (абразы магілёўскай школы і інш.);

– збор старажытнабеларускай драўлянай культавай разьбы XVII–XVIII стст.;

– прыкладное мастацтва – мэбля, фарфор і бронза (паступілі ў моцна пашкоджаным стане і патрабавалі рэстаўрацыі);

– значная калекцыя роду Радзівілаў (больш за 50 партрэтаў);

– некаторая колькасць твораў беларускіх мастакоў, у асноўным 1920-х і 1930-х гадоў: М. Філіповіча, У. Сухаверхава, М. Манасзона, М. Беляніцкага, Л. Лейтмана, а таксама працы больш старых мастакоў: Ю. Пэна, Л. Альпяровіча, А. Бразера, Я. Кругера;

– царкоўныя рэчы, у асноўным XVII–XVIII стст., у моцна пашкоджаным стане;

– частка твораў мастакоў рускай школы, якія належалі да вайны Дзяржаўнай карціннай галерэі (І. Левітан, А. Архіпаў, А. Галавін, М. Башылаў і інш.).

На жаль, у Дзяржаўную карцінную галерэю вярнулася толькі малая частка сабраных у даваенны час прадметаў, каля 500 з 2711, прыблізна шостая частка калекцыі. І толькі дзясятая частка з іх – каля 50 вернутых работ – увайшла ў сучасную экспазіцыю музея.

Гэтыя ўнікальныя экспанаты адзначаны спецыяльным надпісам: «Вернутыя шэдэўры з чырвонымі зоркамі» – эмблемай Чырвонай арміі, пераможцы фашызму. Зорка сімвалізуе падзяку нашчадкаў за вяртанне мастацкай спадчыны.

Адзначаныя працы – сапраўдныя “зоркі” нашага музея – уваходзяць у лік найбольш каштоўных экспанатаў. Супрацоўнікі музея надаюць ім асаблівую ўвагу на экскурсіях, расказваючы іх няпростую ваенную гісторыю.

У цэлым праект дазволіў наведвальнікам пагрузіцца ў драматычную ваенную гісторыю музея першай паловы ХХ стагоддзя, убачыць і па заслугах ацаніць найбольш каштоўныя са шматлікіх музейных экспанатаў, што адносяцца да даваеннай калекцыі.

 

Куратар праекта – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Надзея Усава

Фотаздымкі – Надзея Баркун

Афармленне – Кацярына Шыцікава

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні