Аддзел беларускага мастацтва XX-XXI ст.

Аддзел сучаснага беларускага мастацтва быў створаны ў 1957 годзе. З гэтага моманту асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці сталі навукова-даследчая, фондавая і навукова-асветніцкая работа.

Супрацоўнікі аддзела займаюцца даследаваннем гісторыі развіцця айчыннага мастацтва з канца XIX стагоддзя па сённяшні дзень. Вынікі гэтай шматгадовай навуковай працы апублікаваны ў выданнях перыядычнага друку, каталогах выставак, каталогах музейных фондаў, альбомах, зборніках навуковых прац музея.

Супрацоўнікі аддзела прымаюць актыўны ўдзел у камплектацыі фондаў жывапісу, графікі і скульптуры, рэгулярна адбіраюць творы на выстаўках і ў майстэрнях мастакоў для іх набыцця ў калекцыю музея.

За гады існавання аддзела была зроблена вялікая праца па стварэнню і перыядычнаму абнаўленню пастаянных экспазіцый беларускага мастацтва ў музеі і яго філіялах. Сотні выставак з фондаў музея і з уласных калекцый айчынных мастакоў былі падрыхаваны і экспанаваліся ў музеі, філіялах, у іншых экспазіцыйных памяшканнях па ўсёй Беларусі, а таксама за мяжой.

Шмат увагі ў рабоце аддзела надаецца навукова-метадычнай і асветніцкай дзейнасці. Супрацоўнікі аддзела аказваюць метадычную дапамогу калегам з іншых музеяў як айчынных, так і замежных, кансультуюць па пытаннях, якія звязаны з гісторыяй беларускага мастацтва і з праблемамі яго сучаснага развіцця, навукоўцаў, мастакоў, студэнтаў і аспірантаў і наогул усіх, хто цікавіцца айчынным мастацтвам. Лекцыі і экскурсіі, якія прапаноўваюць супрацоўнікі аддзела аматарам мастацтва, даюць апошнім магчымасць ярка ўявіць сабе галоўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця айчыннага мастацтва на працягу ХХ стагоддзя.

Аддзел узначальвалі: Г.А. Баравік (1957–1964), П.М. Герасімовіч (1964–1981), В.С. Каваленка (1981–2004), В.У. Вайцэхоўская (2005–2012), В.А. Архіпава (2012–2014), Н.Л. Сяліцкая (2014–2015), К.В. Ізафатава (2015–2022), С.В. Кот (2023).

У аддзеле ў розны час працавалі і працуюць: А.В. Васілеўская, Э.А. Петэрсон, Э.І. Вецер, В.М. Чуркіна, С.І. Кітаніна, А.С. Наркевіч, Н.М. Калашнік, В.Я. Буйвал, К.У. Барабанаў, А.В. Сцяпанава, А.В. Чайкоўская, Т.А. Сурская, А.Д. Смірнова, А.Ю. Смірнова, Л.Д. Налівайка, М.Л. Мальгіна, Ю.С. Загорская, В.У. Скалабан, В.У. Рыбчынская, Б.А. Крэпак, А.А. Карнейка і інш.

Асноўныя выданні, падрыхтаваныя аддзелам, і выданні, у падрыхтоўцы якіх прымалі ўдзел супрацоўнікі аддзела:

  • Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957.
  • Государственный художественный музей БССР. М., 1958.
  • П. Герасимович. Е.А. Зайцев. М., 1958.
  • Творы беларускіх мастакоў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Мн., 1959.
  • Государственный художественный музей БССР. Русское и белорусское искусство ХVIII – начала ХХ века. Каталог-путеводитель. Л., 1968.
  • Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1976.
  • П. Герасімовіч. У.І. Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі. Мн., 1978.
  • Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1979 (2-е выданне).
  • Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1999 (3-е выданне).
  • Беларуская савецкая скульптура са збору Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог. Мн., 1978.
  • Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мн., 1996.
  • Аркадзь Антонавіч Астаповіч. 1896–1941. Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова. 1898–1993. Каталог выстаўкі. Мн., 1996.
  • Сообщения Государственного художественного музея БССР. Выпуск 1. Мн., 1994.
  • Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 2. Мн., 1997.
  • Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 3. Мн., 2001.
  • El poder de les imatges. Pintura Bielorussa 1930–1970. Cataleg. Barselona, 1997.
  • Яков Кругер. Каталог произведений. Мн., 2000.
  • Пэн і Шагал. Настаўнік і вучань. Жывапіс і графіка з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага музея Марка Шагала. Riga, 2001.
  • Национальный художественный музей Республики Беларусь. Путеводитель. Мн., 2002.
  • Міхаіл Савіцкі. Жывапіс. Выстаўка твораў, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння. Мн., 2002.
  • Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Жывапіс, акварэль. Мн., 2003.
  • Шедевры Национального художественного музея Республики Беларусь. Каталог выставки в Государственной Третьяковской галерее. Мн., 2004.
  • Скарбы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мн., 2004.
  • Мастацтва 1920 – 1950-х гадоў. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мн., 2006.
  • Елена Аладова. Музей – ее судьба. Мн., 2006.
  • Мой Минск. Анатоль Тычына. Мн., 2008.
  • Мікола Селяшчук. Альбом-каталог твораў мемарыяльнай выстаўкі “Вяртанне дадому”. Мн., 2008.
  • Времен связующая нить. 100 портеров XVI–XX веков из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь. Мн., 2008.
  • Виталий Цвирко. Знаменитые художники из Беларуси. Мн., 2012.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні