Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" – унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. У ім прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.
Форум з'яўляецца важнай пляцоўкай для прэзентацыі музейнай справы як важнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а яшчэ ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, СМІ, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.