Творчасць Нікала Пусэна (ПЕРАНОС)

Творчасць Нікала Пусэна (ПЕРАНОС)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

УВАГА! Паважаныя наведвальнікі! Даводзім да вашага ведама, што лекцыя "Творчасць Нікала Пусэна” не адбудзецца па прычыне хваробы супрацоўніка. Пра новую дату лекцыі паведамім пазней - сачыце за нашымі навінамі. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

У Мастацкім музеі працягваецца цыкл лекцый аб французскім мастацтве, які прымеркаваны да адкрыцця выставы “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”.

Тэма другой лекцыі – “Творчасць Нікала Пусэна”. Мастак стаў адным з заснавальнікаў і галоўных прадстаўнікоў жывапісу эпохі класіцызму. Метады выражэння жывапісца лічацца эталонам у класіцызме. Большасць твораў майстра звязаны з міфалагічнымі і біблейскімі сюжэтамі.

Лекцыя адбудзецца 25 лістапада (субота) а 16-й гадзіне ў залах выставы “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”.

Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага – Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава, якая працуе ў музеі больш за 40 гадоў.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў