Выставы падрыхтаваныя пры ўдзеле аддзела

Пракоп’ева Святлана Іванаўна

Куратар і сакуратар шматлікіх выстаў, у тым ліку міжнародных выставачных праектаў, такіх як:

• “Выгляды Рыма і яго наваколляў” (2000);

• “Евангельскія сюжэты ў выяўленчым мастацтве” (2001);

• “Французскае мастацтва XVII – першай паловы XX стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (2003);

• “Нямецкае мастацтва XVII – пачатку XX стагоддзя”. Жывапіс, графіка з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2004);

• “Жывапіс разьбяра: творы Рафаэля ў гравюрах еўрапейскіх майстроў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі” (2009);

• “Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII – першай паловы XX стагоддзя з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (2009);

• “Славацкая сімфонія майстроў з Кавачыцы” (2009);

• “Нармандыя ў жывапісе» са збору Асацыяцыі “Нармандыя ў жывапісе” (Каны, Францыя) (2010);

• “Барыс Забораў. Карціна. Малюнак. Скульптура” (2010);

• “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800 гг.” са збору Музея Вікторыі і Альберта, Лондан (2012);

• “Мастакі парыжскай школы з Беларусі” з фондаў Белгазпрамбанка, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватных калекцый (2012);

• “Марк Шагал: жыццё і каханне” са збору Музея Ізраіля (Іерусалім) (2012);

• “Польская кераміка XVIII–XX стагоддзяў са збору Верхнесілезскага музея ў Бытаме” (2013);

• “Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака” са збору Дзяржаўнага музея Янаша Дам’яніча ў г. Сольнаку (2013);

• “Скрыжаванні і паслядоўнасць у Маене” (2013);

• “Роберт Генін. У пошуках раю” (2014);

• “Mater Dei: іканаграфія аднаго кахання” са збору Акадэміі мастацтваў. П’етра Ванучы, Дэпартамент па ахове гістарычных, мастацкіх і этнаантрапалагічных каштоўнасцей Перуджы (Нацыянальная галерэя Умбрыі), Ашчадбанк Перуджы (Італія) і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (2015);

• “Сустрэча з Брытаніяй: англійскае мастацтва XVIII–XIX стагоддзяў са збору Дзяржаўнай мастацкай калекцыі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” (2015);

• “Французская кніжная ілюстрацыя канца XIX – пачатку XX стагоддзя” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2016);

• “Майстры польскага малюнка” з фондаў Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (2017);

• “Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадоленне існавання” (2017);

• “Equos. Koń. Конь” з калекцый Музея Паўднёвага Падляшша (г. Бяла-Падляска, Рэспубліка Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2018);

• “Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы” са збору Падляскага музея ў Беластоку (2018);

• “Латвія – 100 гадоў. Гісторыя, мастацтва, традыцыі” са збору Нацыянальнага музея гісторыі Латвіі (2018);

• “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” з прыватных калекцый Францыі і збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2019);

• “Нямецкі жывапіс і гравюра XVII – пачатку XX стагоддзя ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (2020);

• “Ліза Саціліс” – Джорджа дэ Кірыка. Скульптура і графіка” з прыватнай калекцыі Лізы Саціліс (2021);

• “Ёсць дзівосны край... Італьянскія шэдэўры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» (2021).

Лісай Юлія Уладзіміраўна 

Куратар і сакуратар выставачных праектаў:

• “Старая Літва” ў творах М. Дабужынскага (з фондаў Літоўскага мастацкага музея (Вільнюс) і Музея Чурлёніса (Каўнас) (2008);

• “Іван Хруцкі. Да 200-годдзя з дня нараджэння” (2010);

• “Станіслаў Жукоўскі. (1875–1944)” (2015);

• “Камерны партрэт першай паловы ХІХ стагоддзя” (2015);

• “Віленскі альбом Яна Казіміра Вільчынскага” (з фондаў Літоўскага мастацкага музея, 2016);

• «Мемарыяльны пейзаж В. К. Бялыніцкага-Бірулі” (2017);

• “Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны” (з фондаў Нацыянальнага музея ў Кракаве, 2017);

• “Рускі імпрэсіянізм” (2019–2020);

• “Фердынанд Рушчыц. Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака” (2020–2021);

• “Вітольд Бялыніцкі-Біруля” (2022).

Вінічэнка Вікторыя Віктараўна 

Куратар выставачнага праекта“Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі” (2022).

Барташук Дар’я Сяргееўна 

Куратар і сакуратар выставачных праектаў:

• “Зачараваны цудам” – персанальная выстава В. М. Званцова з калекцыі Мемарыяльнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (2018);

• “А за акном зіма” (2018);

• “Класіка пейзажа” (2019);

• “Маляўнічы жывапіс”. Мастакі таварыства “Бубновы валет” з калекцый музея-запаведніка “Абрамцава” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2020);

• “Міфалагічныя і біблейскія сюжэты ў выяўленчым мастацтве. Жывапіс, графіка і скульптура са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (2020);

• “Свет дзяцінства” (2020);

• “Арыенталізм у выяўленчым мастацтве” (2020);

• “Сядзібны свет мінулай эпохі. Станіслаў Жукоўскі” (2021).

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні