ДА ПЫТАННЯ АТРЫБУЦЫІ КУНТУШОВАГА ПОЯСА З КАЛЕКЦЫІ НММ РБ

У калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь захоўваецца значная колькасць мастацкiх тканiн, сярод якiх зберагаюцца i кунтушовыя паясы, што выраблялiся на беларускiх i замежных ткацкiх мануфактурах у другой палове XVIII – пачатку XIX ст. Месца i прыкладны час стварэння многiх тканiн дагэтуль не вызначаны, або ранейшыя вызначэннi выклiкаюць вялiкiя пытаннi.

Падставай дадзенай публiкацыi стала вывучэнне кунтушовага пояса КП 9945, БП 184. Гэты пояс паступiў у калекцыю музея з касцёла г/п Лужкi Мiёрскага раёна Вiцебскай вобласцi, адкуль быў вывезены пад час экспедыцыi 1964 г. У акце паступлення было указана месца вытворчасцi тканiны – Слуцк, i стаяла дацiроўка – XVIII ст. З захаваннем гэтага ж месца вытворчасцi (а менавiта “Слуцкай фабрыкi князёў Радзiвiлаў”) i дацiроўкай 1780-я гг. пояс быў апублiкаваны ў альбоме ДММ БССР 1979 г.1

Кунтушовы пояс

Тым не менш, вызначэнне даденага кунтушовага пояса як слуцкага выклiкала сур`ёзныя сумненнi, негледзячы нават на аздабленне яго канцоў адным з самых папулярных у вырабах менавiта слуцкай персiярнi, дэкаратыўным матывам – “кiтайскiя воблачкi”. Назва матыва асацыятыўная i з`явiлася дзякуючы аддаленаму падабенству белай хвалiстай стужкi, якая абкружае раслiну з чатырма вялiкiмi пышнымi кветкамi на бакавых галiнках, да выцягнутага ланцужка купчастых воблачкаў.

Нетыповым для паясоў слуцкай мануфактуры было злучэнне вышэй апiсанай аздобы канцоў з арнаментацыяй сярэднiка ў выглядзе гладкага поля з шэрагамi буйных “гарошын”, якiя чаргуюцца ў шахматным парадку.

Але адной з галоўных падстаў для сумнення ў слуцкiм паходжаннi пояса стала метка ў выглядзе ляжачых лiтар FS, якiя размяшчаюцца ў вертыкальных шлячках-бардзюрах амаль што ў самых вуглах тканiны (з аднаго боку ў прамым, з другога – у люстэркавым выяўленнi).

На працягу вывучэння паясоў з такiмi меткамi, даследчыкамi было выказана некалькi меркаванняў аб магчымым месцы iх вытворчасцi. Напрыклад, Л.I. Якунiна ў манаграфii “Слуцкiя паясы” ўказвала на iх слуцкае паходжанне, тлумачучы лiтары FS як скарачэнне слоў FECIT SLUCIAE.2 Э. Свейкоўскi прыпiсваў паясы з такой сiгнатурай да вырабаў кабылкаўскай мануфактуры, атаесамляючы лiтары FS з iнiцыяламi Стэфана Фiльс`яна, пад началам якога персiярня працавала ў 1787 – 1791 гг.3 Т. Манькоўскi звязаў лiтары FS з iнiцыяламi iншага знакамiтага майстра – французскага ткача Францыска Селiмана4, якi ў 1774-1778 гг. працаваў на гродзенскай Каралеўскай мануфактуры, у 1781-1787 гг. – на мануфактуры ў Кабылцы, ў 1789-1791 гг. – у Лiпкове, а ў 1791-1800 гг. – у Корцу5. Т. Крушыньскi, не прапануючы дыфiнiцыi лiтар, выказаў меркаванне пра замежнае, французскае паходжанне тканiн, адзначаных меткамi FS, указаўшы на iх iстотныя адрозненнi ад паясоў, вырабленых на персiярнях Рэчы Паспалiтай, i ў тэхналогii ткацтва, i ў гатунку злотнай нiткi (калi яна прысутнiчае), i ў агульным каларыстычным ладзе.

У 1972 г. французскi прадпрымальнiк Франсуа Верзье знайшоў у архiве лiонскай шаўковай фабрыкi кампанii “PRELLE”, якую ўзначальваў i якая з`яўляецца прамой спадкаемкай мануфактуры XVIII ст. Гiйо, Жэрмэна i Дэшазэля, чатыры тома ўзораў арнаментацыi тканiн (усяго 139 узораў), што вырабляла дадзеная ткацкая мануфактура ў XVIII ст. А, як вядома, на гэтай мануфактуры купцы з Рэчы Паспалiтай (у прыватнасцi Пасхалiс Якубовiч) размяшчалi заказы на выкананне кунтушовых паясоў паводле прадстаўленых узораў – паясоў ўсходняй, слуцкай i лiпкоўскай вытворчасцi.

Польская даследчыца М. Ташыцка, вывучыўшы гэтыя ўзоры, вылучыла сярод iх шэсць дэкаратыўных тыпаў, класiфiкацыя якiх была зроблена паводле арнаментыкi канцоў паясоў:

  • з матывамi  слуцкiх паясоў;
  • з матывамi лiпкоўскiх паясоў;
  • з матывамi букетаў, аб`яднаных з элементамi садова-паркавай архiтэктуры;
  • з матывамi геаметрычна стылiзаваных кветкавых галiнак;
  • з матывамi ўсходнiх паясоў;
  • з матывамi, уласцiвымi французскаму мастацтву класiцызма i барока6.

На ўзорах першых трох тыпаў, як правiла, прысутнiчае метка ў выглядзе ляжачых лiтар FS. Такiм чынам, было знойдзена падцвярджэнне, што на лiонскай мануфактуры Гiйо, Жэрмэна i Дэшазэля ў XVIII ст. у значнай колькасцi выраблялiся кунтушовыя паясы на экспарт у Рэч Паспалiтую, многiя з якiх сiгнацiравалiся FS.

Сярод паясоў з запазычанымi слуцкiмi матывамi самае частае выяўленне на канцах мелi кампазiцыi тыпаў “кiтайскiя воблачкi”, “сухарык”, “вянкова-медальённы” i “букетавы”.

У калекцыi тканiн Нацыянальнага музея ў Кракаве М. Ташыцкай быў атрыбутаваны шэраг кунтушовых паясоў як вырабленых на лiонскай ткацкай мануфактуры7. З iх два маюць дэкаратыўнае вырашэнне канцоў “кiтайскiмi воблачкамi”, як i пояс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь (MNK XIX – 2397; MNK XIX – 2319; першы сiгнацiраваны меткай FS, другi PI), а пояс з iнвентарным нумарам MNK XIX – 2494 з`яўляецца амаль што поўным аналагам нашаму кунтушоваму поясу8.

Гэта дае падставы вызначыць месцам вырабу пояса з калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь КП – 9945, БП – 184 лiонскую мануфактуру Гiйо, Жэрмэна i Дэшазэля i датаваць яго да 1793 г. (вядома, што заказы з Рэчы Паспалiтай выконвалiся лiонскай мануфактурай да 1793 г. – Вялiкай французкай рэвалюцыi).

Для канчатковага падцвярджэння лiонскага паходжання пояса з нашай калекцыi, было б мэтазгодным правесцi хiмiчны аналiз фарбавальнiкаў, прааналiзаваць тэхналогiю вырабу, i параўнаць атрыманыя вынiкi з вынiкамi даследавання бясспрэчна слуцкага кунтушовага пояса.

 

1 Дзяржаўны мастацкi музей БССР. Жывапiс. Графiка. Скульптура. Прыкладное мастацтва /Пад рэд. Ю.А. Карачуна. – Мiнск: “Беларусь”, 1979. – Іл. 189.

2 Якунiна Л.I. Слуцкiя паясы. – Мiнск: Выдавецтва Акадэмii Навук Беларусi, 1960. – С. 41.

3 Swieykowski E. Zarys artystycznego rozwoju tkactwa i haftarstwa obiasniony zabytkami Muzeum Narodowego w Krakowie. – Krakow: Wydawnictwo  Muzeum  Narodowedo. Czcionkami drukarni“Czasu”, 1906. – S. 153-154.

4 Mankowski T. Polskie tkaniny i hafty XVI – XVIII wieku. – Wroclaw: Zaklad imienia Ossolinskich, 1954. – S. 106-107.

5 Chruszczynska J. Pasy kontuszowe z polskich manufaktur i pracowni w zbiorach Muzeum Narodowego w Warszawie. – Warszawa:  AVO, 1995. – S. 332.

6 Taszycka M. Pasy kontuszowe: Czesc 4: Pasy francuskie. – Krakow: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellonskiego w Krakowie, 1994. – S. 13.

7 Taszycka M. Pasy kontuszowe: Czesc 4: Pasy francuskie. – Krakow: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellonskiego w Krakowie, 1994. – 168 s.

8 Taszycka M. Pasy kontuszowe… il. 4, 6, 5.

Скварцова I.М.

друкуецца па матэрыялах “Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”, выпуск 6, 2005. Мн., “Белпрынт”, 2007, стр. 191–194

Пры выкарыстоўванні матэрыялаў спасылка на сайт і выданне АБАВЯЗКОВА

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30