Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”

Абраз “Уваскрэшанне – Сашэсце ў пекла”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Вялікдзень (Светлае Уваскрэшанне Хрыстова) – самае паважанае і радаснае свята царкоўнага календара, якое сімвалізуе аднаўленне і збаўленне свету і чалавека, перамогу жыцця над смерцю, дабра і святла над цемрай і злом.

Хрысціянскі Вялікдзень з’яўляецца ўспамінам аб збавіцельнай ахвяры Іісуса Хрыста, аб яго смерці на крыжы і аб цудным уваскрэшанні. Свята не мае пастаяннай даты, у гэтым годзе прыпадае на 20 красавіка.

Тэма Уваскрэшання Хрыста як тайная нябачная падзея не знайшла адбітку ў кананічных Евангеллях. Асновай для яе стварэння ў выяве Сашэсця ў пекла, якія з’явіліся ў Візантыі, паслужылі апакрыфічнае евангелле Нікадыма, творы Епіфанія Кіпрскага “Слова аб пахаванні цела Бога нашага Іісуса Хрыста” (IV ст.), асобныя псалмы і прароцтвы. Згодна з тэкстам, Хрыстос пасля Уваскрэшання зышоў у пекла і вывеў адтуль старазапаветных праведнікаў. Гэты варыянт выявы атрымаў распаўсюджванне ў мастацтве Старажытнай Русі. Ён распрацоўваўся майстрамі-іканапісцамі Аружэйнай палаты XVII – пачатку XVIII ст., якія пераймалі новыя падыходы да трактоўкі вобразаў і форм, якія пачаў выкарыстоўваць майстар Сымон Ушакоў. У якасці прыкладу кампазіцыйнага вырашэння, дзе, падобна да музейнай выявы, у цэнтры, топчучы перакрэсленыя брамы пекла, стаіць франтальна Хрыстос, у якога ў левай руцэ штандар, а правай ён трымае за руку прабацьку Адама, можа быць прыведзены аднайменны абраз 1713 г. майстра Аружэйнай палаты Кірыла Уланава. Рысы жывападабенства, якія ўласцівыя да ўшакоўскага стылю, прасочваюцца ў трактоўцы лікаў прадстаўленага на выставе абраза. Святочнасць яго мастацкаму вырашэнню надае каларыт з плямамі насычанага ружовага колеру. Яна дапаўняецца характэрнымі для іканапісу XVIII ст. барочнымі элементамі ў выглядзе картушоў з фігурамі палеосных святых.

іншыя выставы
Руская ікона і мастацкае ліццë XVI – пачатку XX ст.
Руская ікона і мастацкае ліццë XVI – пачатку XX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Абярэжнае кола: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Абярэжнае кола: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Заўтра я ўспомню
Заўтра я ўспомню

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Калі пайду далінай смяротнага ценю
Калі пайду далінай смяротнага ценю

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень