21 мая ў Мастацкім музеі адбылася XXІV Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыя “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2026”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння М.П. Міхалапа (1886–1979) – мастака-кераміста, першага дырэктара Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР.
Сёлета на канферэнцыі прадставілі даклады каля 70 мастацтвазнаўцаў, музеязнаўцаў, рэстаўратараў, гісторыкаў, культуролагаў.
Дзякуем удзельнікам усіх чатырох секцый за прэзентацыі сваіх артыкулаў і за такую цікавасць да развіцця навуковай сферы!