Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з інтэр'ерам сядзібнага дома першай паловы ХІХ стагоддзя і гісторыяй музея. Убачыць калекцыю беларускага сядзібнага партрэта XVII–XIX стст., даведацца пра гісторыю роду Ваньковічаў, а таксама, паглядзеўшы фільм «Шлях мастака» пазнаёміцеся з жыццём і творчасцю самага яркага прадстаўніка роду – мастака-рамантыка Валенція Ваньковіча.
Выстава графічных работ Кацярыны Бабок "Вернемся ў дзяцінства", дазволіць кожнаму паглыбіцца ў свет дзяцінства і ўспомніць самыя дарагія моманты з жыцця.
У 16.00 для ўсіх жадаючых адбудзецца бясплатная аглядная экскурсія па музеі.
Уваход пры прад'яўленні пенсіённага пасведчання – 3 рублі.
Тэлефон для даведак: (017) 358 88 78
![Афиша](Files/events/aktcyia-da-dnia-pazhylykh-liudzei-maladostc-dushy/b3692ee0-b54a-4632-91ee-a70deab6cda1.jpg)