АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2025

АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2025
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у XXIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2025", прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

Канферэнцыя адбудзецца 22 мая 2025 года па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 20

На канферэнцыі прапануюцца да абмеркавання наступныя тэмы:

  • Музей і яго збор, праблемы і практыкі калекцыянавання.
  • Музей і Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг.: гісторыя музея і бытаванне яго калекцый.
  • Актуальныя тэндэнцыі ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва.
  • Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у творах выяўленчага мастацтва.
  • Атрыбуцыя і навуковыя даследаванні твораў мастацтва з музейных калекцый.
  • Практычны вопыт і гістарычная перспектыва рэстаўрацыі музейных прадметаў.
  • Сучасныя магчымасці музейнай камунікацыі.
  • Тэорыя і практыка музейнага менеджменту і маркетынгу.
  • Музейная педагогіка праз прызму сучасных методык і тэхналогій.
  • Інклюзія ў музейнай сферы.

У 2025 годзе апрабуецца тэматычнае пашырэнне, звязанае з міждысцыплінарнасцю і культурна-сацыяльным кантэкстам музейнай дзейнасці, такія тэматычныя напрамкі:

  • Філасофія куратарства.
  • Музеялогія, музеязнаўства, музейная справа.
  • Музей як тэкст, яго вытворчасць і інтэрпрэтацыя.
  • Музей і соцыум, рэпрэзентатыўнасць нацыянальнага.
  • Музей і час: спадчынна, рэалізуемае, будучыня.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць аб сваіх прафесійных напрацоўках.

Рэгламент канферэнцыі:

  • Даклады – да 15 хвілін, выступы і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
  • Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
  • Форма правядзення: вочная.

Заяўку на ўдзел (па прыкладаемай форме) і тэкст даклада з паметкай «Аладаўскія чытанні» неабходна даслаць па электроннай пошце conference@artmuseum.by не пазней за 11 мая 2025 г.

Інфармацыйны ліст і заяўка

Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў зборніку. Публікацыя адабраных матэрыялаў бясплатная. Тэкст артыкула павінен быць добра вывераны, набраны ў адпаведнасці з пазначанымі ніжэй патрабаваннямі.

Падзеі
Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”
Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025. Жураўлі над Беларуссю. Праграма
Ноч музеяў 2025. Жураўлі над Беларуссю. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні