Бацькаўшчыне служым

Бацькаўшчыне служым

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

26 красавіка 2024 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы твораў удзельнікаў студыі ваенных мастакоў пры Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Бацькаўшчыне служым».

На выставе будуць прадстаўлены каля 50 жывапісных і скульптурных твораў. Праект прымеркаваны да 20-годдзя з дня стварэння студыі.

Студыя ваенных мастакоў пры Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь створана 12 снежня 2003 года з ініцыятывы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўніка Л. С. Мальцава. Ля яе вытокаў стаялі народныя мастакі Беларусі М. А. Савіцкі, В. А. Грамыка, Л. Д. Шчамялёў, Г. Г. Паплаўскі, І. Я. Міско, вядомыя жывапісцы Б. У. Аракчэеў, У. Ц. Гардзеенка, Л. А. Дударэнка, У. В. Уродніч, Г. В. Лойка. Кіраўніком Студыі з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў Мікалай Апанасавіч Апіёк.

Галоўныя задачы студыі  развіццё ваенна-гістарычнай і героіка-патрыятычнай тэмы ў выяўленчым мастацтве, стварэнне і прапаганда твораў патрыятычнай тэматыкі, якія спрыяюць эстэтычнаму, духоўнаму і маральнаму выхаванню гледача, ажыццяўленне каардынацыі творчых намаганняў мастакоў Рэспублікі Беларусь па стварэнні твораў на патрыятычную і ваенна-гістарычную тэму. 

У экспазіцыі прадстаўлена творчасць мастакоў розных пакаленняў – ад прызнаных майстроў (Г. Г. Паплаўскі, М. А. Апіёк, У. В. Уродніч, Г. В. Лойка, У. Ц. Гардзеенка) да маладых аўтараў (А. А. Вырва, К. В. Пахомчык). У экспазіцыі прадстаўлены самыя розныя жанры выяўленчага мастацтва: сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі, партрэты, пейзажы, нацюрморты. Тэматыка прадстаўленых твораў таксама разнастайная: тэма Вялікай Айчыннай вайны суседнічае з паказам сучасных будняў беларускай арміі, тэма заваявання космасу і засваення Арктыкі  з бытавымі замалёўкамі і філасофска-сімвалічнымі кампазіцыямі. Асабліва трэба вылучыць дзве партрэтныя серыі: партрэты касманаўтаў-беларусаў і партрэты двойчы Герояў Савецкага Саюза ўраджэнцаў Беларусі.

Выстава працуе па 7 ліпеня 2024 года.

Куратар выставы — Корзун Франц Валер’евіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30