на якой прадстаўлены помнікі са збору музея, створаныя на працягу першай паловы XVII – канца XVIII ст. Некаторыя з іх паказаныя ўпершыню: элементы разьбы, якія паступілі ў музей з Троіцкай царквы ў в. Цялядавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці; табернакль (невялікая, багата аздобленая разьбой шафа для захавання еўхарыстычнага хлеба, якая змяшчалася на алтары) з касцёла ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці; рама фератрона (працэсійнага алтарыка) з Пакроўскай царквы в. Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці і інш. Разам з тым, на часовай экспазіцыі змешчаны і шырокавядомыя, знакавыя для гісторыі беларускага мастацтва творы. Жамчужынай сярод іх з’яўляюцца Царскія вароты з іканастаса Мікольскай царквы г. Магілёва — адзін з найбольш дасканалых помнікаў беларускай скразной разьбы канца XVII ст.
Дэкаратыўная разьба па дрэве – з’ява, якой належыць важнае месца ў беларускім мастацтве XVII – XVIII стст.
Яна развівалася на нашых землях у агульным еўрапейскім кантэксце, але пры гэтым мела характэрныя рэгіянальныя рысы і адзнакі канфесійнай прыналежнасці. Адаптацыя заходнееўрапейскіх арнаментальных матываў ва ўсходнехрысціянскай царкве нараджала адметныя своеасаблівыя помнікі драўлянай пластыкі. Майстры беларускага паходжання ў XVII ст. мелі ўплыў і на развіццё мастацтва разьбы суседніх земляў.
Часовая экспазіцыя будзе працаваць да 25 студзеня 2027 г.