Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі

Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

5 красавіка 2024 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) пачала працу выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі». Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 12 красавіка а 17-й гадзіне.

Выстава знаёміць з плёнам мастацкага асваення, інтэрпрэтацыі знакамітых запаведных мясцін Беларусі. На працягу больш 70 гадоў тры пакаленні сям’і мастакоў Шыбнёвых гасцявалі і працавалі ў гэтых краях, ствараючы ў мастацтве паралель рэальнасці прыроды і людзей.

У экспазіцыю ўваходзяць каля 90 твораў жывапісу з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і, пераважна, са збору сям’і. Часавы дыяпазон прадстаўленых работ – пачатак 1950-х – пачатак 2020-х гг.

Карціны Анатоля Даміянавіча Шыбнёва (1907—1990), Таццяны Яўгенаўны Разінай (1908—1992), Яўгена Анатольевіча Шыбнёва (1935), Ніны Мікалаеўны Голышавай (1939), Аляксандра Яўгенавіча Шыбнёва (1962) у розных жанрах увасобілі ўбачанае і перажытае. Нягледзячы на розныя індывідуальныя стылістычныя асаблівасці, заўважна і агульнае для іх, яднаючае, рамантычнае і паэтычнае светаўспрыманне, якое выяўляецца, перш за ўсё, праз перадачу каляровага багацця навакольнага света.

Іх палотны маюць не толькі эстэтычную, але і гістарычную каштоўнасць, адлюстраваўшы, у тым ліку, зніклую архітэктуру, ранейшыя ландшафты.

Але перш за ўсё творы прадстаўленых майстроў – гэта падарожжа ў цудоўны свет прыроды, магчымасць пабываць, наведаўшы музей, на прасторах Браслаўшчыны, у запаведных мясцінах Налібокскай пушчы, убачыць тамтэйшых жыхароў і шчодрасць дароў зямлі.

Выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі» будзе экспанавацца па 26 мая 2024 г. у выставачным корпусе (вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, залы 1 и 2).

Куратар выставы – Вайцэхоўская Валянціна Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў