Мерапрыемства

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў

У суботу 17 мая з 16:00 да 23:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя" ў рамках акцыі "Ноч музеяў у мастацкім-2025. Жураўлі над Беларуссю" пройдзе творчая праграма "Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі".

У праграме:         

16:00 – 16:30 – Урачыстае адкрыццё выставы "Рамантычны партрэт XIX стагоддзя" з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 225-годдзю мастака Валенція Ваньковіча і 25-годдзю музея "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя".

16.00 – 23.00 – у залах музея працуе выстава архіўных фатаграфій, якія паказваюць розныя гістарычныя этапы жыцця Дома Ваньковічаў, пачынаючы з яго будаўніцтва і па наш час.

17.00 - 18.00 –  "Дакрануцца да мінулага" – інтэрактыўная праграма, дзе наведвальнікі на аснове архіўных матэрыялаў і рэальных археалагічных артэфактаў ХVII - ХVIIІ стст., пазнаёмяцца з гісторыяй дома Ваньковічаў, наведаюць цокальны паверх будынка, убачаць цагляны мур ХVII – ХVIIІ стст., якая захавалася з пачатку пабудовы дома,дакрануцца да яе і загадаюць жаданне, якое абавязкова збудзецца.

18.00 - 19.00 - "Моманты натхнення" – літаратурна-музычны салон у стылі пачатку XIX ст. Наведвальнікі акунуцца ва ўтульную атмасферу музыкі і паэзіі. У выкананні акцёраў і музыкаў прагучаць творы аўтараў, намаляваных на партрэтах пэндзля В. Ваньковіча.

19.00 - 20.00 - "Песні Перамогі" – музычная праграма, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі з удзелам студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

20.00 - 21.00 – Аглядная экскурсія па музею, дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​з экспазіцыяй Дома Ваньковічаў.

21.00 - 23.00 – Інтэрактыўны перфоманс ад плэйбек-тэатра "Свой дах". Плэйбек - гэта тэатр гледачовых гісторый, які зарадзіўся на стыку псіхалогіі і імправізацыі ў канцы сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Тут гледачы з залы расказваюць свае гісторыі, а акцёры граюць іх на сцэне.

16.00 - 22.00 – Дзіцячая праграма:

"Забяры музей з сабой майстар-клас па вырабе макета музея; стварэнне свайго аўтарскага нацюрморта і фота з ім;

зьбяры карціну - гульня ў пазлы;

"Малюем карціну разам" - тэматычныя размалёўкі;

прагляд фільма пра жыццё і творчасць У. Ваньковіча.

іншыя выставы
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае
Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Краіна перамог
Краіна перамог

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні