Да 75-годдзя Шпунта Аркадзя Самуілавіча

Да 75-годдзя Шпунта Аркадзя Самуілавіча
Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе з 75-годдзем з дня нараджэння загадчыка аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрань музея, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, мастака-рэстаўратара Шпунта Аркадзя Самуілавіча!
Шпунт А.С.

Больш чым за 20 гадоў грунтоўнай і карпатлівай працы ў буйнейшым музеі краіны Аркадзем Самуілавічам былі раскрыты і адрэстаўрыраваны дзясяткі твораў старажытнабеларускага жывапісу і скульптуры, якія ўвайшлі ў склад пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, удзельнічалі ў шматлікіх выставах і навуковых каталогах. 

Пры яго непасрэдным актыўным удзеле ствараліся экспазіцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”, адноўлены насценныя роспісы кафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску, вядзецца праца па развіцці Нацыянальнага мастацкага музея, стварэнні рэстаўрацыйнага цэнтра ў музейным квартале. Маючы вялікі вопыт у рэстаўрацыйнай справе, ён шчыра дзеліцца сакрэтамі прафесіі з іншымі рэстаўратарамі, асабліва маладымі спецыялістамі, аказвае метадычную і кансультатыўную дапамогу, актыўна развівае рэстаўрацыйную дзейнасць музея.

Сапраўднымі справаздачамі рэстаўрацыйнай службы музея сталі рэстаўрацыйныя выстава “Адкрыццё сапраўднага”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня заснавання музея, і “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”, падрыхтаваная да адкрыцця новага выставачнага корпуса музея, а таксама першая ў Беларусі Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей: сучасны стан і перспектывы развіцця”.

Калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь выказвае юбіляру шчырыя і сардэчныя пажаданні плёну ў пачэснай і адказнай працы, здароўя і дабрабыту! Творчых поспехаў і адкрыццяў на карысць развіцця роднага музея і нашай краіны!

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні