А каб зрабіць гэта было яшчэ прыемней, 28 лютага ўсіх гасцей музея чакае падарунак - 50% зніжка на ўваходныя білеты ў галоўны і выставачны корпусы.
Чым заняцца без сацыяльных сетак?
- Атрымаць асалоду ад класікі пастаяннай экспазіцыі Мастацкага
- Наведаць выставы ў галоўным корпусе (Леніна, 20) - «Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара», «Перад красой тваёй маўчаць», «Шляхамі часу», «Багаяўленне»
- Зазірнуць у выставачны корпус (К.Маркса, 24) на выставы «Беларуская ваза», «Руская ікона і мастацкае ліццё XVI – пачатку XX ст.», «Сямён Герус», «Шчасцю – быць!»
- Атрымаць задавальненне ад канцэрта Наталлі Пупшыновіч «Песні пра каханне»
Чакаем вас 28 лютага ў Мастацкім!